Сусвет унутры - трэці фестываль Паўночнае ззянне адбудзецца ў красавік
  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка

Сусвет унутры - трэці фестываль Паўночнае ззянне адбудзецца ў красавіку

22/3/2017

 

Трэці фестываль «Паўночнае ззянне» у гэтым годзе пашырае свае храналагічныя, геаграфічныя і мастацкія гарызонты. З 19 па 25 красавіка «Паўночнае ззянне» ў Мінску і Віцебску можна будзе назіраць цэлых 7 дзён з ракурсаў 8 краінаў Паўночнай Еўропы.

 

Акрамя традыцыйных 5 краін-удзельніц Савета Міністраў Паўночных краін сёлета на фестывалі будуць упершыню прадстаўлены фільмы з трох краін Балтыі: Латвіі, Літвы ды Эстоніі, якія адносяцца да Паўночнай Еўропы, згодна з класіфікацыяй ААН.

 

Фестываль прадставціь пашыраную праграму з 14 стужак з Нарвегіі, Швецыі, Даніі, Фінляндыі, Ісландыі, Літвы, Латвіі і Эстоніі. Галоўнымі пляцоўкамі фестывалю, традыцыйна, стануць кінатэатры «Мір» у Мінску і Віцебску.

Слоган фестывалю – «Сусвет унутры» / Universe inside. Мы верым, што кожны з нас – гэта цэлы сусвет. Незалежна ад вонкавага аблічча, палітычных перакананняў, успрыняцця сваёй ідэнтычнасці, сэксуальнай арыентацыі і колеру скуры. 14 стужак «Паўночнага ззяння» распавядуць пра ўнутраныя навальніцы і спакой, сяброўства і каханне , няўпэўненасць, павагу, адказнасць, сталенне. Словам, тое, што робіць нас індывідуальнасцямі і стварае унутранае святло, якое прыцягвае нас адно да аднаго.

 

Трэці фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне»  – гэта цэлы сусвет унутры кампактанга кінафестывалю.

 

Сачыць за навінамі цяпер можна не толькі на нашай старонцы ў Facebook, але і на нашым новым сайце northernlightsff.com. Даведацца пра склад праграмы 2017 можна раней за усіх, пакінуўшы нам свой e-mail.

Share on Facebook
Share on Twitter
Please reload