Абвешчана праграма кінафестывалю Паўночнае ззянне!
  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка

Абвешчана праграма кінафестывалю Паўночнае ззянне!

6/4/2017

 

19-25 красавіка – Мінск / 20-25 красавіка - Віцебск

 

Трэці кінафестываль «Паўночнае ззянне» абвяшчае пашыраную праграму стужак з краін Паўночнай Еўропы і Балтыі. Агулам фестываль прадставіць 14 стужак з Нарвегіі, Швецыі, Даніі, Фінляндыі, Ісландыі. Упершыню будуць прадстаўленыя фільмы з Літвы, Латвіі і Эстоніі. Менавіта таму пашыраная дэфініцыя фестывалю змянілася – цяпер «Паўночнае ззянне» афіцыйна фестываль кіно Паўнчоных і Балтыйскіх краін.

 

Таксама ўпершыню ў праграме фестывалю будуць прадстаўлены два дакументальныя фільмы: эстонскі «Мурашнік» пра гаражы ў Талінcкім раёне Ласнямяэ, які з'яўляецца пабрацімам Партызанскага раёну ў Мінску, і ісландскі дакументальны фільм  «Усім відовішчам відовішча», музыку для якога пісалі гіганты ісландскай музычнай сцэны – Sigur Ros.

 

Таксама сярод цікавостак праграмы - гульнявы фільм «Нарвежскі дамок» - адзін з самых касавых фільмаў у нарвежскім пракаце апошніх гадоў; «У крыві» – рэжысёрскі дэбют Расмуса Хэйстерберга - аднаго з сцэнарыстаў «Дзяўчыны з татуіроўкай дракона». І яшчэ шмат цікавага.

 

Галоўнымі пляцоўкамі цягам 7 дзён фестывалю стануць кінатэатры «Мір» у Мінску і Віцебску. Афіцыйнае адкрыццё фестывалю адбудзецца 20 красавіка ў кінатэатры «Мір» (Мінск, вул. Казлова 4А). Разам з партнёрамі фестывалю авіакампаніяй  AirBaltic, «Паўночнае ззянне» дае сваем аматарам магчымасць пазнаеміцца бліжэй з новымі краінамі фестывалю. Спецыяльна для фестывалю кампанія AirBaltic і «Паўночнае ззянне» разыграе два квіткі ў напрамку Мінск-Рыга-Мінск і два квіткі на афіцыйнае адкрыццё фестывалю.

 

Акрамя паказаў фестываль прапануе пашыраную праграму дадатковых мерапрыемстваў: майстар-класаў кінематаграфістаў, кінакрытыкаў і, нават, дызайнераў. Свой варкшоп у межах фествалю правядзе фінскі прадзюсар Каарле Ахо, намінаваны на Оскар за найлепшы фільм на замежнай мове; расійскі кінакрытык, спецыяліст па скандынаўскім кіно Антон Долін; рэжысёр, прадзюсар, музыка і адзін з самых паспяховых рэстаратараў у Осла – Ян Вардзёен, а таксама прадзюсар самай любімай фестывалямі ісландскай драмы «Каменнае сэрца» - Антон Мані Свансан. Таксама сёлета мы паспрабуем раскрыць таямніцы поспеху скандынаўскага мадэрну і яго уплыву на брэнд Скандынавіі разам з магістрам крэатыўных і медыя індустрый Дар’яй Яфімавай.

 

Слоган  сёлетняга фестывалю – «Сусвет унутры» / Universe inside. Мы верым, што кожны з нас – гэта цэлы сусвет. А трэці фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне»  – гэта цэлы сусвет унутры кампактнага кінафестывалю.

 

 

 

Share on Facebook
Share on Twitter
Please reload