Кінафестываль «Паўночнае ззянне» сумесна з авіякампаніяй AirBaltic адп
  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка

Кінафестываль «Паўночнае ззянне» сумесна з авіякампаніяй AirBaltic адправяць вас у вандроўку

7/4/2017

 

Кінафестываль «Паўночнае ззянне» пры падтрымцы латвійскай авіякампаніі AirBaltic, найбуйнейшага авіяперавозчыка краін Балтыі, разыгрываюць два квіткі на адкрыццё фестывалю і вандроўку на дваіх па маршруце Мінск-Рыга-Мінск для аматараў нардычнага кінематографа.

 

Трэці фестываль паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» адбудзецца з 19 па 25 красавіка ў Мінску і з 20 па 25 красавіка ў Віцебску. Геаграфія фестывалю ў гэтым годзе пашырылася. Упершыню ў фестывалі прымаюць удзел фільмы з Літвы, Латвіі і Эстоніі.

 

Каб адзначыць гэтую падзею, партнёр фестываля AirBaltic, найбуйнейшая авiякампанiя Балтыi, якая прапануе больш за 60 напрамкаў па усей Еўропе, у тым лiку больш за 10 гарадоў у Балтыi i Скандынавii (Рыга, Талiн, Стакгольм, Капенгаген, Хельсiнкi, Осла i iнш.), дорыць два квіткі, каб наведаць Рыгу – радзіму авіякампаніі, якая магчыма стане адпраўным пунктам для вашай вандроўкі далей.  AirBaltic – гэта самы хуткi, зручны i даступны па коште спосаб даляцець з Беларусi да Скандынавii.

 

Каб паспытаць удачу, наведайце афіцыйную старонку розыгрышу, запоўніце анкету і націсніце адправіць. Гатова! Цяпер вы афіцыйна прэтэндуеце на квіткі ў Рыгу і на афіцыйнае адкрыццё фестывалю, якое адбудзецца 20 красавіка ў кінатэатры «Мір» у Мінску.

 

З падрабязнымі ўмовамі ўдзелу ў розыгрышы можна пазнаёміцца на сайце. Поспехаў і да сустрэчы на фестывале «Паўночнае ззянне»!

Share on Facebook
Share on Twitter
Please reload