Вонкавае і ўнутранае – фестываль «Паўночнае ззянне» прадстаўляе фірмов
  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка

Вонкавае і ўнутранае – фестываль «Паўночнае ззянне» прадстаўляе фірмовы фотасэт

12/4/2017

«Сусвет унутры»  – тэма трэцяга фестывалю Паўночнае ззянне, а таксама – фірмовага фотасэту, які каманда кожны год стварае, каб на уласных прыкладах прадэманстраваць фестывальную канцэпцыю. І калі ў мінулым годзе мы разглядалі хараство ў штодзённым, то сёлета мы шукаем і  даследуем унутраны сусвет. Гэтым разам фотасаэт адбыўся пры падтрымцы крамы адзення ад латвійскіх дызайнераў Little Latvia, якая знаходзіцца ў Мінску ў гандлёвым цэнтры «Тытан» (пр-т Дзяржынскага 104, 3 паверх).

Унутраны сусвет мы штодзённа дэманструем праз нашую знешнасць, а на фестывалі – праз фільмы, якія прапануем вашай увазе. Вечаровыя даўгія сукенкі спалучаюцца з красоўкамі «Найк», а надпісы на цішотках крычаць ЗЗЯ! – наш унутраны свет часам такі непрадказальны і заўжды радасны і прывабны.  

Але цудоўныя строі для каманады «Паўночнага ззяння» - гэта зусім не ўсё. Крама Little Latvia дапамагла нам прывезці на фестываль фільм «Світанак» – аднаго з самых цудоўных рэжысёраў Латвіі Лайлы Пакалніня. Фільм распавядае пра ўнутраны свет «чырвонага чалавека». Квіткі на фільм можна набыць тут.

Цішоткі можна набыць у краме Little Latvia пад заказ, звязаўшыся з крамай праз фэйсбук ці інстаграме. А пазнаеміцца падрабязней з праграмай з 14 стужак і 6 мастар-класаў можна тут. Квіткі на паказы – у касе кінатэатраў і на сайце bycard.by.

 

Фота: Анфіса Касянкова.

 

 

 

 

Share on Facebook
Share on Twitter
Please reload