Фестываль Паўночнае ззянне афіцыйна адкрыўся 20 красавіка
  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка

Фестываль «Паўночнае ззянне» афіцыйна адкрыўся 20 красавіка

22/4/2017

 

Афіцыйнае адкрыццё кінафестывалю «Паўночнае ззянне» адбылося 20 красавіка ў кінатэатры «Мір». Фільмам адкрыцця стаў фінскі фільм «Маленькія крылы». Такім чынам «Паўночнае ззянне»   адзначыла  святкаванне 100-годдзя незалежнасці Фінляндыі SUOMI -100.  З гэтай нагоды фільм прадстаўлялі надзвычайны і паўнамоцны пасол Фінляндыі ў Літве Крыстэр Мікельсан і прадзюсар фільма «Маленькія крылы» Каарле Ахо.

 

Адчыняў фестываль дырэктар Офіса Савета Міністраў Паўночных краін у Літве Бу Харальд Ціллберг. Таксама гледачоў вітаў Першы намеснік Амбасадара Каралеўства Швецыя ў Беларусі Магнус Сэтэрберг. У межах урачыстага адкрыцця партнёр «Паўночнага ззяння» латвійская авіякампанія AirBaltic уручылі сертыфікат на вандроўку па маршруце Мінск-Рыга-Мінск пераможцу розыгрышу  Ірыне Альшэўскай з Баранавіч на дзве асобы .

 

Па цудоўнаму збегу абставін прыз ад партнёра фестывалю крамы адзення латвійскіх дызайнераў Little Latvia атрымаў Дырэктар Дацкага інстуту культуры ў Літве, Латвіі і Эстоніі Сімон Друсэн Хольмберг.

 

Для гасцей фестывалю Перформанс Неж-кампані падрыхтаваў адмысловую  танцавальную кампазіцыю «Сусвет унутры». А падчас цырымоніі неба над кінатэатрам асвяцілася «Паўночным ззяннем».

 

Фестываль працягваецца, нас чакаюць яшчэ 5 дзён паказаў і майстар-класаў ад нашых замежных гасцей. Спадзяемся пабачыць вас на фестывалі!

 

Share on Facebook
Share on Twitter
Please reload