Нардычнае лета: Кінафестываль «Паўночнае ззянне» ладзіць паказы напрык
  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка

Нардычнае лета: Кінафестываль «Паўночнае ззянне» ладзіць паказы напрыканцы ліпеня

21/7/2017

 

Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін  «Паўночнае ззянне» прыме ўдзел адразу ў двух галоўных мерапрыемствах мінскага лета – арт-пікніку Freaky Summer Party і святкаванні 100-годдзя незалежнасці Фінляндыі Suomi 100.

 

Паўночны захоп Мінска пачнецца 29 ліпеня ў Дзень Фінскага танга. У якасці афіцыйнага партнёра кампаніі у гонар 100-годдзя незалежнасці Фінляндыі Suomi 100 фестываль уварвецца ў Мінск з паказамі фінскага кароткага метру і дакументальнага фільма пра фінскае танга.

 

Паказ кароткаметражных фільмаў «Фінскі кароткі метр. Маладыя ды імпэтныя» адбудзецца з 14:00 па 18:00  у бары «Хороший год» (вул. Зыбіцкая 6). Адмыслова для Дня Фінскага Танга фестываль «Паўночнае ззянне» падрыхтаваў дакументальны фільм Габрыэлы Апарычы «Фінскае танга» (Tango Suomi, 2016). Паглядзець яго прыходзьце на летнюю тэрасу «Двор» кавярні Chill Out (пл. Свабоды 4) у 22:00.

 

У парнёрстве з фестывалем FSP «Паўночнае ззянне» пакажа стужкі з Ісландыі і Фінляндыі. 29 ліпеня вечар на сцэне Edutainment пачнецца ў 19:15 з кароткай лекцыі дырэктара фестывалю Волі Чайкоўскай, прысвечанай скандынаўскаму кінематографу і асаблівасцям стварэння кінафестываля ў Беларусі.  У 19:45 пачнецца першы паказ. Наведвальнікі фестывалю паглядзяць дакументальны фільм, які асабліва спадабаўся гделачам «Паўночнага ззяння» у красавіку, – «Усім відовішчам відовішча» Бенедыкта Эрлінгсана. Музыку да фільма пісалі тытаны ісландскай музычнай сцэны Sigur Ros.

 

На другі дзень, 30 ліпеня ў 19:15, працягнем Edutainment фільмам Эрыка Бломберга «Белы паўночны алень» – фінскай драмай-жудзікам, заснаванай на міфалогіі народа Самі. Гісторыя пра каханне і вытокі скандынаўскага фемінізму некалі скарыла журы Канскага кінафестывалю і зараз накіроўваецца ў Мінск.

 

 

 

Share on Facebook
Share on Twitter
Please reload