Лейтэнант Лоўхіміес – кінаваркшоп ад фінскага рэжысёра вялікабюджэтных
  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка

Лейтэнант Лоўхіміес – кінаваркшоп ад фінскага рэжысёра вялікабюджэтных гульнявых фільмаў

28/7/2017

 

 

29 ліпеня у межах паказаў «Фінскага кароткага метра» выдатны рэжысёр вялікабюджэтнага гульнявога кіно Аку Лоухіміес дасць майстар-клас для аўдыторыі «Паўночнага ззяння». 

 

Аку Лаўхіміеса ведае ўся Фінляндыя. У яго фільмаграфіі 9 паўнаметражных гульнявых стужак, 1 міні-серыял і безліч кароткаметражных фільмаў. Асацыяцыя рэжысёраў Фінляндыі прызначыла яго Рэжысёрам Года ў 2004 годзе, а гульнявыя фільмы Лоўхіміеса сталі аднымі з самых паспяховых у дамашнем пракаце, пры тым, што прысвечаныя яны падзеям вайны – тэме, якую ў нас безнадзейна аддалі на водкуп Беларусьфільму.

 

Адмыслова для аўдыторыі Паўночнага ззяння фінскі фільммейкер пагадзіўся даць майстар-класс і распавесці пра тое, як здымаць вялікабюджэтнае гульнявое кіно на ваенную тэму і заставацца пры гэтым паспяховым у пракаце.


З 15 да 16 гадзінаў у суботу мы зробім перапынак у паказах, каб паслухаць Аку, а потым працягнем прагляд стужак маладых ды імпэтных фінскіх рэжысёраў.

 

 

29 ліпеня, 15:00-16:00

Бар «Хороший год» (вул. Зыбіцкая, 6)

 

Share on Facebook
Share on Twitter
Please reload