«Экспедыцыя на край свету» - фотавыстава пра Фарэрскія астравы ў рамка
  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка

«Экспедыцыя на край свету» - фотавыстава пра Фарэрскія астравы ў рамках «Паўночнага ззяння»

16/5/2018

 

Чацвёрты фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне», якi праходзiць 19-26 красавіка ў Мінску ў кінатэатры «Мір», традыцыйна прапануе гледачам пашыраную праграму стужак з краін Паўночнай Еўропы і Балтыі. Упершыню да ліку краін-удзельніц далучылicя Фарэрскія астравы, самакіроўная тэрыторыя ў складзе Каралеўства Даніі.

 

Фарэрскія астравы - самыя унікальныя ў свеце па меркаванні National Geographic Traveler. Архіпелаг размешчаны ў Нарвежскім моры Cеверной частцы Атлантычнага акіяна, паміж шатландскай выспамі і Ісландыяй. Гэта ўзрушаюча прыгожае месца, фотапраект пра якое зрабіў фатограф-фрылансер Макс Аўдзееў.

 

«Пра Фарэры  я чуў шмат разоў i бачыў пра iх мімаходзь, але да паездкі з «Ciлай Ветру» ніколі асабліва пра іх не думаў. Калі хлопцы прапанавалі далучыцца да іх і адправіцца ў падарожжа на яхце, мне спатрэбілася секунд 20 на роздум. Так я і апынуўся летам 2017 года ў самалёце, які ляціць з Капенгагена ў аэрапорт Вагар. У выніку я прайшоў каля 150 км пешшу па горах, і гэта была выдатная паездка! Ні з чым не параўнальныя пейзажы, прыгожыя схаваныя вёсачкі, выдатныя дамы, у якіх мне пашанцавала спыняцца, і дзіўна ветлівыя і добрыя людзі, якія насяляюць Фарэры».

 

Макс Аўдзееў - фатограф, фотарэпарцёр, партрэтыст. Нарадзіўся ў 1987 годзе ў Маскве. Фатаграфаваць пачаў у 2004 годзе; паступіў у Вышэйшую школу эканомікі, але завяршаць адукацыю эканаміста не стаў, паколькі сур'езна захапіўся фатаграфіяй. Здымае для шэрагу еўрапейскіх і амерыканскіх выданняў, у тым ліку New Republic, Guardian, Libération, Le Monde, Forbes, Das Magazin і іншых. Любіць здымаць Поўнач і месцы на краі жыцця.

Арганізатар: Офіс Савета Міністраў Паўночных краін у Літве (www.norden.lt).

Суарганізатары: Пасольства Наврегіі ў Кіеве, Дацкі Інстытут культуры ў Літве, Латвіі і Эстоніі, тэлеканал «Настоящее время», УП Кінавідэапракат Мінгарвыканкама - «КиноМинска».

 

Генеральныя партнёры: Офіс Пасольства Фінляндыі ў Беларусі, Пасольства Каралеўства Швецыя ў Беларусі, Пасольства Эстоніі ў Беларусі, Пасольства Літвы ў Беларусі, Пасольства Латвіі ў Беларусі, Пасольства Даніі ў Маскве, Прадстаўніцтва Фарэрскіх астарвоў у Маскве, Ісландскі цэнтр кіно, Фінскі фонд кіно, Эстонскі інстытут кіно, Нарвежскі інстытут кіно, Шведскі інстытут кіно, Дацкі інстытут кіно, Літоўскі цэнтр кіно, Нацыянальны кінацэнтр Латвіі.

 

Партнёры: гатэль Double Tree Hilton, афіцыйны дыстрыбутар Ford у Беларусі, служба таксі «Пятніца», арт-суполка «Sinie Gory», прадзюсарская кампанія Volia Films, прадакшн-кампанія «Наша Студия», рэнтал-хаўз FirstRental, бар Svobody 4, кавярня «Зерно», Moonlightroom.by, Event Space, DataHata.by, Blockbuster.by.

 

Інфармацыйныя партнёры: afisha.tut.by, citydog.by, 34mag.net, 34travel.by, ByCard.by, kinopark.by, Belarus3, Belarus24, nina.nn.by, The Village.

 

Share on Facebook
Share on Twitter
Please reload