Вынiкi 4-га «Паўночнага ззяння»: больш за 5000 наведвальнікаў і паўтор
  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка

Вынiкi 4-га «Паўночнага ззяння»: больш за 5000 наведвальнікаў і паўторы топавых фільмаў

9/5/2018

 

4-ы фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» паспяхова прайшоў ў Мінску з 19 па 26 красавіка. Кінапаказы і мерапрыемствы «Паўночнага ззяння» наведала больш за 5 тысяч чалавек.

 

18 стужак ад 9 краiн-удзельнiц (да якiх упершыню далучылicя Фарэрскiя астравы),  15 міжнародных гасцей, 8 мерапрыемстваў у межах індустрыйнай часткі кінафестывалю, якая прадастаўляе магчымасць для  абмену ведамі і нэтворкінгу паміж беларускімі і замежнымі прафесіяналамі і аматарамі кіно і культуры.

 

Ганаровым сярод якiх стаў нарвежскi пicьменнiк i кiнакрытык Эрленд Лу. З iм адбыліся два аншлагавыя iвэнты: 18 красавіка ў івэнт-прасторы Space, другое - 19 красавіка ў рэстаране Ember у гатэлі Double Tree by Hilton Minsk, з удзелам беларускiх пicьменнiкаў, рэдактараў CМI, спецыяльных гасцей. Фотаздымкі з івэнтаў глядзіце тут і тут.

 

Афіцыйнае адкрыццё фестывалю святочна адбылося 19 красавіка ў кінатэатры «Мір», у якiм прынялi удзел прадстаўнiкi партнёраў-пасольстваў i шматлiкiя важныя госцi. Слова на адкрыцці казалі суарганізатары фестывалю: Шарунас Радвілавічус, намеснік старшыні Офіса Савета Міністраў Паўночных краін у Літве, Оле Тэр’е Хорпестад, пасол Нарвегіі ў Кіеве, Наталля Аршаўская, тэлеканал «Настоящее время», Сімон Друсан Холмберг, дырэктар Дацкага Інстытута культуры ў Літве, Латвіі і Эстоніі, Эрленд Лу, пісьменнік, кінакрытык, сцэнарыст (Нарвегія), Сакарыс Стоўра, рэжысёр (Фарэрскія астравы), Ён Хамер, прадзюсар (Фарэрскія астравы). Вядоўцамі цырымоніі адкрыцця сталі Воля Чайкоўская і Антон Мех. У фае кінатэатра адначасова адкрылася і тэматычная выстава расійскага фатографа Макса Аўдзеева «Экспедыцыя на край свету», якая візуальна распавяла пра незвычайную i натхняльную прыроду Фарэрскіх астравоў. Фотаздымкі з цырымоніі адкрыцця і вечарыны адкрыцця глядзіце тут.

 

На фільм адкрыцця («Мары каля мора», якi прадставiлi рэжысёр i прадзюсар с Фарэрскiх астравоў) і карціны першых дзён фестывалю былі поўныя залы, таму ўпершыню за сваю гicторыю фестываль дубляваў паказы 3-х фільмаў. Падрабязней пра гэта тут.

 

Асаблівая ўвага была нададзена балтыйскаму кінематографу з нагоды Святкавання 100-годдзя Незалежнасці Балтыйскіх Рэспублік. У праграму фестывалю «Паўночнае ззянне» увайшло 6 фільмаў ад трох балтыйскіх краін-удзельніц (Літва, Латвія, Эстонія) - латвійскі гульянвы фільм «Хронікі Мэлані» Віестурса Каірыша, эстонскi дакументальны фiльм «Савецкія хіпі» Тэр'е Тоомісту, паэтычны літоўскі дакументальны фільм у аўтарстве Міндаўгаса Сурвіла «Старжытны лес», фiльм «Каралеўская змена» Ігнаса Мішкініса,  iндзi-фiльм «Канец ланцужка» Прыiта Пяясуке, якi даў уласны майстар-клас у Акадэмii мастацтваў i наведаў музей кiнастудыi «БеларусьФiльм», а таксама латвійскі дакументальын фільм «Загадка маёй маці».

 

Запатрабаванымі апынуліся і майстар-класы літоўскага рэжысёра тэатра і кіно Вiестурса Каiрыша і лекцыя шведскай режысеркi і кастынг-дырэктаркi Каці Вік. Упершныю «Паўночнае ззянне» прадставiў фармат Film+Talk. 24 красавіка ў кінатэатры «Мір» адбыўся паказ рэзананснага дацкага дакументальнага фільма «Венера», пасля якого прайшла дыскусія «Безабаронная Венера? Размова пра фарміраванне нашых жаданняў» з удзелам прадзюсаркі з Даніі Кірстын Барфод, а таксама

 

Фотаздымкі з мерапрыемства глядзіце тут.

 

Музычныя канцэрты таксама сталi новаўвядзеннем гэтага года. Iх адбылося два:  Камерны канцэрт класічнай скандынаўскай і балтыйскай музыкі ў выкананні калектыву «Бон Ваяж» i  Арганны канцэрт «Вясновая песня» ад арганісткі з Фінляндыі Юліі Таммінен і калектыву «Бон ваяж» у касцёле Святога Роха, дзе не было свабодных месцаў.

 

У рамках праграмы адбыўся спецпаказ дакументальнага фільма «Дарога» (рэж. Дзмітрый Калашнікаў), які спрадзюсіравала беларуская прадзюсарка і дырэктарка «Паўночнага ззяння» Воля Чайкоўская. Стужку паказалі больш чым на 80 кінафестывалях свету, ён прайшоў у амерыканскім пракаце, сусветная прэм'ера адбылася ў конкурсе First Appearance Competition на кінафестывалі IDFA Amsterdam 2016, а цяпер была ацэненая i беларускiмi гледачамi.

 

Варта нагадаць, што ў гэтым годзе фестываль прайшоў пад слоганам«Змяні вугал зроку» / Сhange the angle. «Паўночнае ззянне» прапанаваў глядзець на рэчы i падзеi з аналітычнага пункту гледжання, паставіць сябе на месца іншай/-га,убачыць сітуацыю вачыма сваёй маці, дзіця, каханых людзей, ворагаў або сяброў.

 

У падтрымку слогану «Змяні вугал зроку» кінафестываль стварыў адмысловую візуальную канцэпцыю i прома-ролiк, у якiм сёлета зняліся дырэктарка кінатэатра «Мір» Таццяна Іванаўна Карнялюк, першы сакратар Амбасады Швецыі ў Беларусі Магнус Сэтэрберг, дырэктарка «Паўночнага ззяння» Воля Чайкоўская, студэнт тэхналагічнага ўніверсітэта Улад Лук’янчук. Натхненнем для гэтай iдэi сталі шэдэўры сусветнага жывапісу і кінематографа.

 

На вулiцах Мiнска з’явiлicя хэнд-мэйд люстэркi, у якiх жадаючыя маглi зрабiць не толькi нетыповае сэлфi, але i парэфлексаваць, паспрабаваць паглядзець на усё з розных бакоў у простым сэнсе. Каманда Hutkasmachnaa studio разам з камандай кінафестывалю «Паўночнае ззянне» развесілі па Мінску  каля 10 люстэрак у розных кропках з надпісам «Змяні вугал зроку», таксама дзеля падтрымкi cлогану, нават вiзуальнай.

 

Мы спадзяемся, што вы атрымалі столькі ж новых уражанняў, думак і задавальнення, колькі і мы ў гэтым сезоне!

 

Працягвайце сачыць за навінамі на нашых старонках ў Facebook, VK, сайце northernlightsff.com i афiцыйным акаўнце ў Iнстаграме. На нашым канале на YouTube можна iзноў пераглядзець усе трэйлеры фестывальных фільмаў мiнулых год.

 

А ў наступным будзе яшчэ больш па-паўночнаму горача!

 

Ззя!

Арганізатар: Офіс Савета Міністраў Паўночных краін у Літве (www.norden.lt).

Суарганізатары: Пасольства Наврегіі ў Кіеве, Дацкі Інстытут культуры ў Літве, Латвіі і Эстоніі, тэлеканал «Настоящее время», УП Кінавідэапракат Мінгарвыканкама - «КиноМинска».

 

Генеральныя партнёры: Офіс Пасольства Фінляндыі ў Беларусі, Пасольства Каралеўства Швецыя ў Беларусі, Пасольства Эстоніі ў Беларусі, Пасольства Літвы ў Беларусі, Пасольства Латвіі ў Беларусі, Пасольства Даніі ў Маскве, Прадстаўніцтва Фарэрскіх астарвоў у Маскве, Ісландскі цэнтр кіно, Фінскі фонд кіно, Эстонскі інстытут кіно, Нарвежскі інстытут кіно, Шведскі інстытут кіно, Дацкі інстытут кіно, Літоўскі цэнтр кіно, Нацыянальны кінацэнтр Латвіі.

 

Партнёры: гатэль Double Tree Hilton, афіцыйны дыстрыбутар Ford у Беларусі, служба таксі «Пятніца», арт-суполка «Sinie Gory», прадзюсарская кампанія Volia Films, прадакшн-кампанія «Наша Студия», рэнтал-хаўз FirstRental, бар Svobody 4, кавярня «Зерно», Moonlightroom.by, Event Space, DataHata.by, Blockbuster.by.

 

Інфармацыйныя партнёры: afisha.tut.by, citydog.by, 34mag.net, 34travel.by, ByCard.by, kinopark.by, Belarus3, Belarus24, nina.nn.by, The Village.

 

Share on Facebook
Share on Twitter
Please reload