Серыя анлайн-сустрэч

#ZZYALIVE: «ПАЎНОЧНАЕ ЗЗЯННЕ» АБВЕСЦІЛА СЕРЫЮ АНЛАЙН-СУСТРЭЧ

22/4/2020

 

З 23 па 30 красавіка ў падтрымку ўсіх ініцыятываў, якія мусілі перанесці свае даты з-за глабальнай пандэміі, фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» правядзе серыю online-івэнтаў #zzyalive на сваёй старонцы ў Facebook.

 

У сакавіку кінафестываль «Паўночнае ззянне» абвесціў, што пераносіць сваю асноўную праграму на восень, калі, па папярэдніх ацэнках, масавыя мерапрыемствы зноў стануць рэальнасцю. Але, каб не разгубіцца і не згубіцца, на тыдні з 23 па 30 красавіка «Паўночнае ззянне» прапануе далучыцца да лайв-стрымаў на старонцы фестывалю ў Facebook. Фармат online-трансляцый – гэта размовы з беларускімі і замежнымі кінадзеячамі, культурнымі менеджарамі і сацыяльнымі актывістамі на актуальныя тэмы. 

 

Першае мерапрыемства ў межах #zzyalive адбылося 14 красавіка: размова з прафесійнай фатографкай Дзіянай Бірук, якая здымала рэжысёрку Дар’ю Жук для візуальнай канцэпцыі 5-га «Паўночнага ззяння». Такім чынам каманда фестывалю вырашыла працягнуць фармат утульных размоў. Слоган «СЛУХАЦЬ І ЧУЦЬ» – новы слоган «Паўночнага ззяння» 2020, якое перанеслася на восень, гэта і пра клопат пра сваіх сяброў, сваю аўдыторыю. Таму мы заклікаем вас заставацца дома і сачыць за імправізаванымі і крутымі мерапрыемствамі «Ззяння» анлайн – у Facebook кінафестывалю «Паўночнае ззянне»

 

Поўная праграма: 

 

23 красавіка (чацвер) 11:00 

«Сняданак з культурнымі менеджаркамі Вольгай Мжэльскай і Ірынай Лукашэнкай». 

 

Размаўляем пра сітуацыю з культурнымі інстытуцыямі ў Беларусі ў час крызісу, а таксама будучыню і прагнозы для культуры пасля пандэміі і акцыю ў падтрымку культурных ініцыятыў «АртПроездной». 

 

24 (пятніца) 15:00 

Антон Раднянкоў, дырэктар «Цэнтра Новых Ідэй». 

«Яшчэ раз пра будучыню. Што чакае Беларусь і ўвесь свет пасля пандэміі?»

 

Якую вопратку людзі стануць насіць пасля крызісу, ці стануць менш карыстацца пералётамі і ці звернуцца больш да лакальнай вытворчасці? Ці ставіць пандэмія пад пытанне глабалізацыю? І іншыя цікавыя пытанні. 

 

25 красавіка (субота) 19:00 

Дар’я Жук, рэжысёрка  

«Размова каля вады з Дар’яй Жук. Слухаць і чуць»

 

Пра праекты, над якімі рэжысёрка працуе зараз, як і чаму хочацца расказваць жаночыя гісторыі. А таксама пра феміністычную оптыку, або як Дар’я Жук стала феміністкай. 

 

26 April (Sunday) 13:00 

Dovilė Butnoriūtė, Head of Film promotion, Lithuanian Film Centre 

‘Lockdown for film people. Lithuanian experience’ 

Размова вядзецца па-ангельску.

 

27 красавіка (панядзелак)  15:00 

Канстанцін Варабей, менеджар «Майстэрні сацыяльнага кіно» 

«Ці паўплываў каранавірус на сітуацыю ў кіно ў Беларусі? Або няма індустрыі – няма праблем?» 

 

28 красавіка (аўторак) 15:00 

Света Гатальская, су-заснавальніца ініцыятыўнай групы «Маршируй, детка!»,
якая працуе над прыняццем у краіне комплекснага закону пра супрацьдзеянне
хатняму гвалту 

«Новая з’ява ў Беларусі — сітуацыйны актывізм» 

 

29 красавіка (серада) 11:00 

Ранішняя кава з амбасадарамі. Coffee with the Ambassadors 

Уле Тёр’е Харпестад, Амбасадар Нарвегіі ва Украіне і Беларусі 

Хрысціна Ёханэсан, Амбасадарка Швецыі ў Беларусі 

 

Размаўляем пра досведы лакдаўну і каранціну ў нардычных краінах, як пандэмія паўплывала на жыццё там і на працу амбасадаў, а таксама — што нас чакае ў будучыні. 

 

30 красавіка (чацвер) 21:00 

Анлайн-вечарынка закрыцця #zzyalive * Special Northern Lights anti-covid mixtape  

Памятаеце пра круты нарвежскі ддакументальны фільм ‘Northern Disco Lights’, які мы паказвалі на Ззянне-2018? 

Сэт з нардычным вайбам для нас і вас адыграе Aslamin 

Пры падтрымцы: Nordisk KulturFond (Данія), Nordic Council of Ministers (Данія)

 

Суарганізатары: Пасольства Каралеўства Швецыя ў Беларусі, Пасольства Нарвегіі ў Кіеве, Дацкі Інстытут культуры ў Літве, Латві і Эстоніі, тэлеканал «Настоящее время», УП Кінавідэапракат Мінгарвыканкама - «КиноМинска», кінакампанія Volia Films. 

 

Генеральныя партнёры: Офіс Пасольства Фінляндыі ў Беларусі, Пасольства Эстоніі ў Беларусі, Пасольства Літвы ў Беларусі, Пасольства Латвіі ў Беларусі, Ісландскі цэнтр кіно, Фінскі фонд кіно, Эстонскі інстытут кіно, Нарвежскі інстытут кіно, Шведскі інстытут кіно, Дацкі інстытут кіно, Літоўскі цэнтр кіно, Нацыянальны кінацэнтр Латвіі, B2BDOC - Baltic to Black Sea Documentary Network.

 

Партнёры: гатэль Double Tree by Hilton Minsk, афіцыйны дыстрыбутар Mazda у Беларусі, служба таксі «Пятніца», арт-суполка «Sinie Gory», рэнтал-хаўз FirstRental, Ў галерэя, кавярня «Зерно», DataHata.by, Blockbuster.by, фестываль дакументальнага кіно ў Іглаве (Ji.hlava IDFF)

 

Інфармацыйныя партнёры: BYCARD, CityDog, Радыё Мінская хваля / mvradio.by, 34mag.net, Беларусь 3, Беларусь 24 / Belarus 3 and Belarus 24, AfishaTUT.by, TheVillage, Kyky.org

 

Share on Facebook
Share on Twitter
Please reload

  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка