КІНАФЕСТЫВАЛЬ "ПАЎНОЧНАЕ ЗЗЯННЕ" ПЕРАНОСІЦЦА НА ВОСЕНЬ

17/3/2020

 

6-ы Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін "Паўночнае ззянне", які павінен быў адбыцца сёлета з 23 па 30 красавіка, пераносіцца на восень у сувязі з імклівым распаўсюдам COVID-19 у свеце. Каманда “Паўночнага ззяння” застаецца дома і працуе над падрыхтоўкай да фестывалю аддалена. Калі ласка, таксама заставайцеся дома, будзьце адказнымі. 

 

Калі менавіта восенню адбудзецца 6-е “Паўночнае ззянне” – пакуль цяжка сказаць. Па  папярэдніх планах – у верасні ці кастрычніку 2020. Дакладныя даты будуць абвешчаныя прыблізна ў канцы красавіка, калі вірус COVID-19 пойдзе на спад, як прагназуюць спецыялісты. 

 

Цяпер падрыхтоўка да кінафестывалю працягваецца дыстанцыйна. Ад каманды "Паўночнага ззяння" выказваем салідарнасць з усімі кінафестывалямі, якія вымушаныя былі пасунуць свае даты з-за каранавірусу, а таксама вельмі дзякуем нашым партнёрам за падтрымку і разуменне. Акрамя таго, звяртаемся да ўсіх міжнародных і беларускіх фільммэйкераў, чые фільмы былі адабраныя ў праграму 6-га кінафестывалю. Калі ласка, не хвалюйцеся, усе паказы адбудуцца пазней, як і ўсе запаланаваныя івэнты. 

 

Вялікім супадзеннем стала тое, што сёлетні слоган “Паўночнага ззяння” – СЛУХАЦЬ І ЧУЦЬ – акурат яскрава адлюстроўвае тое, што зараз адбываецца ў свеце, і як важна слухаць і чуць адно аднаго, падтрымліваць і кансалідавацца. 

 

Праграму “Паўночнага ззяння” 2020 мы абвесцім неўзабаве пасля таго, як будуць абвешчаныя новыя даты. Некаторыя актыўнасці, магчыма, будуць пераведзеныя ў анлайн. За ўсімі апдэйтамі сачыце на нашым сайце і ў сацыяльных сетках Фэйсбук і Інстаграм. 

 

Падрабязней пра канцэпцыю кінафестывалю 2020 чытайце тут. 

 

Калі ласка, беражыце сябе, заставайцеся дома, будзьце адказнымі! 

Пры падтрымцы: Nordisk KulturFond (Данія), Nordic Council of Ministers (Данія) 

 

Суарганізатары: Пасольства Каралеўства Швецыя ў Беларусі, Пасольства Нарвегіі ў Кіеве, Дацкі Інстытут культуры ў Літве, Латві і Эстоніі, тэлеканал «Настоящее время», УП Кінавідэапракат Мінгарвыканкама - «КиноМинска», кінакампанія Volia Films. 

 

Генеральныя партнёры: Офіс Пасольства Фінляндыі ў Беларусі, Пасольства Эстоніі ў Беларусі, Пасольства Літвы ў Беларусі, Пасольства Латвіі ў Беларусі, Ісландскі цэнтр кіно, Фінскі фонд кіно, Эстонскі інстытут кіно, Нарвежскі інстытут кіно, Шведскі інстытут кіно, Дацкі інстытут кіно, Літоўскі цэнтр кіно, Нацыянальны кінацэнтр Латвіі, B2BDOC - Baltic to Black Sea Documentary Network. 

 

Партнёры: гатэль Double Tree by Hilton Minsk, афіцыйны дыстрыбутар Mazda у Беларусі, служба таксі «Пятніца», арт-суполка «Sinie Gory», рэнтал-хаўз FirstRental, Ў галерэя, кавярня «Зерно», DataHata.by, Blockbuster.by, Jihlava International Documentary Film Festival. 

 

Share on Facebook
Share on Twitter
Please reload

  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка