“ПАЎНОЧНАЕ ЗЗЯННЕ” ВЯРТАЕЦЦА Ў АНЛАЙН-ФАРМАЦЕ

3/8/2020

 

Мы не зніклі! З 21 па 27 верасня Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін “Паўночнае ззянне” вернецца ў Мінск у анлайн-фармаце пасля перапынку з-за пандэміі COVID-19. Упершыню за гісторыю “Паўночнага ззяння” фільмы і майстар-класы будуць транслявацца анлайн праз стрымінгавую беларускую платформу, распрацаванаую ў калабарацыі з партнёрамі фестывалю ー mediatech.by.  

 

Зараз вядзецца праца па стварэнні новай стрымінгавай платформы для правядзення кінафестывалю “Паўночнае ззянне” ў анлайн-фармаце. А таксама распрацоўваюцца зручныя інструменты для замовы квіткоў, прагляду стужак і ўдзелу беларускіх і замежных гледачоў у майстар-класах.

 

Традыцыйна ў межах кінафестывалю будуць паказаныя гульнявыя і дакументальныя поўнаметражныя (і ўпершыню кароткаметражныя) фільмы са Швецыі, Даніі, Фінляндыі, Ісландыі, Нарвегіі, Літвы, Латвіі і Эстоніі. Каля 20 фільмаў асноўнай праграмы 6-га “Паўночнага ззяння” закрануць тэмы, сугучныя сёлетняму слогану “СЛУХАЦЬ І ЧУЦЬ”. Каманда фестывалю падтрымлівае беларускіх фільммэйкераў, таму ўпершыню на “Паўночным ззянні” адбудзецца пашыраная праграма маладога беларускага кіно. 

 

Слоган і асноўны месэдж сёлетняга фестывалю – СЛУХАЦЬ І ЧУЦЬ – як ніколі актуальны ў кантэксце апошніх падзей у свеце і ў Беларусі. Каманда  “Паўночнага ззяння” заклікае сваіх гледачоў практыкавацца ў эмпатыі, клапаціцца пра сябе, сваіх блізкіх і наваколле. Фокус кінафестывалю накіраваны на тое, што важна не толькі слухаць, але і чуць; што эмпатыя – гэта не пра слабасць, гэта – пра ўзаемную павагу і дапамогу. 

 

 

Адпаведна да 6-га кінафестывалю была зроблена новая візуальная канцэпцыя. У здымках прынялі ўдзел актывістка ініцыятыўнай групы “Маршируй, детка!” Святлана Гатальская, крэатыўны дырэктар і пісьменніца Вера Філенка, яе дачка і маці, а таксама іншыя героі. Сёлета праз візуальную канцэпцыю “Паўночнае ззянне” запрашае даследаваць тэмы эмпатыі, блізкасці, пераемнасці пакаленняў, разбурэння старых узораў паводзінаў.  

Пры падтрымцы: Nordisk KulturFond (Данія), Nordic Council of Ministers (Данія) 

Арганізатары: кінакампанія Volia Films, Індывідуальны Прадпрымальнік Чайкоўская В.М.

Суарганізатары: Амбасада Каралеўства Швецыя ў Беларусі, Амбасада Нарвегіі ў Кіеве, Дацкі Інстытут культуры ў Літве, Латві і Эстоніі, тэлеканал «Настоящее время», mediatech.by 

Генеральныя партнёры: Офіс Амбасады Фінляндыі ў Беларусі, Амбасада Эстоніі ў Беларусі, Пасольства Літвы ў Беларусі, Амбасада Латвіі ў Беларусі, Ісландскі цэнтр кіно, Фінскі фонд кіно, Эстонскі інстытут кіно, Нарвежскі інстытут кіно, Шведскі інстытут кіно, Дацкі інстытут кіно, Літоўскі цэнтр кіно, Нацыянальны кінацэнтр Латвіі, B2BDOC - Baltic to Black Sea Documentary Network.

Партнёры: арт-суполка «Sinie Gory», рэнтал-хаўз FirstRental, DataHata.by, Майстэрня сацыяльнага кіно, кінастудыя “Беларусьфільм”, Eclab.by - European College of Liberal Arts in Belarus, УП Кінавідэапракат Мінгарвыканкама - «КиноМинска»  

Інфармацыйныя партнёры: BYCARD, CityDog, 34mag.net, Беларусь 3, Беларусь 24 / Belarus 3 and Belarus 24, AfishaTUT.by, TheVillage, Kyky.org

 

Share on Facebook
Share on Twitter
Please reload

  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка