Конкурс постараў

«ПАЎНОЧНАЕ ЗЗЯННЕ» ПРАЦЯГВАЕ КОНКУРС ПОСТАРАЎ БЕЛАРУСКІХ КІНАФЭСТАЎ!

7/3/2020

 

На 6-м фестывалі кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне», які адбудзецца з 23 па 30 красавіка, мы працягнем леташнюю ініцыятыву – Конкурс постараў беларускіх кінафэстаў! Адпаведна новаму слогану «СЛУХАЦЬ І ЧУЦЬ» конкурс постараў – гэта таксама пра ўзаемападтрымку і дапамогу паміж беларускімі кінафестывалямі і прадстаўнікамі кінасупольнасці.

 

Конкурс арганізаваны пры падтрымцы Міжнароднага кінафестывалю дакументальных фільмаў у Іглаве (Чэхія, Jihlava IDFF), куды дырэктар/ка ці праграмны/ая дырэктар/ка фэсту-пераможцы паедзе на некалькі дзён у кастрычніку 2020 года і прыме ўдзел у праграме Festival Identity. Фестываль-пераможца будзе ўключаны ў конкурс «Лепшы фестывальны постар» на кінафестывалі Jihlava IDFF.

 

У склад журы гэтага года ўваходзяць: дуэт фатографаў KANAPLEV+LEYDIK, кінарэжысёр Андрэй Куціла, дызайнер Алесь Бельскі, мастачка Васіліса Паляніна, дырэктарка кінафестывалю «Паўночнае ззянне» Воля Чайкоўская.

 

Працы прымаюцца да 31 сакавіка.

Усе заяўленыя да ўдзелу постары будуць выстаўленыя ў фае кінатэатра «МІР» падчас нашага фестывалю. Вынікі будуць абвешчаныя ў дзень закрыцця «Паўночнага ззяння» 30 красавіка.

 

Пазнаёміцца з умовамі і падаць заяўку на ўдзел можна па спасылцы.

 

Міжнародны кінафестываль дакументальных фільмаў у Іглаве ўжо каля 10 гадоў праводзіць злёт міжнародных кінафестываляў Festival Hub у межах сваёй праграмы. “Паўночнае ззянне” было запрошана ў Іглаву ў 2018 і 2019 гг.. Разам з беларускім фэстам свае канцэпцыі прадстаўлялі Berlinale Talents (Германія), Цэнтр Пампіду (Францыя), Marché du Film (Каны, Францыя) і іншыя. Праз вопыт супрацоўніцтва і сяброўства апошніх гадоў «Паўночнае ззянне» ў 2019 годзе вырашыла распачаць цудоўную традыцыю сяброўскага чэшскага кінафестывалю ў Беларусі.

 

Першы Конкурс постараў беларускіх кінфестываляў адбыўся ў траўні 2019 года, у ім прынялі ўдзел 12 беларускіх фэстаў! 

 

Нагадаем, што сёлета традыцыйна ў межах кінафестывалю будуць паказаныя гульнявыя і дакументальныя поўнаметражныя (і ўпершыню кароткаметражныя) фільмы са Швецыі, Даніі, Фінляндыі, Ісландыі, Нарвегіі, Літвы, Латвіі і Эстоніі. Акрамя гэтага, «Паўночнае ззянне» прывязе ў Беларусь каля 20 замежных гасцей і заплануе больш за 15 індустрыйных мерапрыемстваў. 

 

Каля 20 фільмаў асноўнай праграмы 6-га «Паўночнага ззяння» раскрыюць розныя няпростыя тэмы, пра якія часам мы нават не хочам чуць. А каманда фестывалю са свайго боку заклікае вас практыкавацца ў эмпатыі і клапаціцца пра сябе, блізкіх і наваколле. Менавіта такі асноўны мэседж нашага новага слогану «СЛУХАЦЬ І ЧУЦЬ»: сёлета мы хочам сфакусавацца на тым, што важна не толькі слухаць, але і чуць; што эмпатыя – гэта не пра слабасць, гэта – пра ўзаемную павагу і дапамогу. 

 

Падрабязней пра слоган і новаўвядзенні чытайце ў папярэднім прэс-рэлізе.

Пры падтрымцы: Nordisk KulturFond (Данія), Nordic Council of Ministers (Данія) 

 

Суарганізатары: Пасольства Каралеўства Швецыя ў Беларусі, Пасольства Нарвегіі ў Кіеве, Дацкі Інстытут культуры ў Літве, Латві і Эстоніі, тэлеканал «Настоящее время», УП Кінавідэапракат Мінгарвыканкама - «КиноМинска», кінакампанія Volia Films. 

 

Генеральныя партнёры: Офіс Пасольства Фінляндыі ў Беларусі, Пасольства Эстоніі ў Беларусі, Пасольства Літвы ў Беларусі, Пасольства Латвіі ў Беларусі, Ісландскі цэнтр кіно, Фінскі фонд кіно, Эстонскі інстытут кіно, Нарвежскі інстытут кіно, Шведскі інстытут кіно, Дацкі інстытут кіно, Літоўскі цэнтр кіно, Нацыянальны кінацэнтр Латвіі, B2BDOC - Baltic to Black Sea Documentary Network. 

 

Партнёры: гатэль Double Tree by Hilton Minsk, афіцыйны дыстрыбутар Mazda у Беларусі, служба таксі «Пятніца», арт-суполка «Sinie Gory», рэнтал-хаўз FirstRental, Ў галерэя, кавярня «Зерно», DataHata.by, Blockbuster.by, Jihlava International Documentary Film Festival. 

 

Share on Facebook
Share on Twitter
Please reload

  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка