«Паўночнае ззянне» iдзе ў LIVE

«ПАЎНОЧНАЕ ЗЗЯННЕ» ІДЗЕ Ў LIVE

13/4/2020

Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» запускае шэраг мерапрыемсвтаў у межах новага online-праекту #ZZYALIVE. 14 красавіка адбудзецца першы эфір у Інстаграме фестывалю – размова з прафесійнай фатографкай Дзіянай Бірук, якая здымала рэжысёрку Дар’ю Жук для візуальнай канцэпцыі 5-га «Паўночнага ззяння».

 

Далучыцца да эфіру можна 14 красавіка ў 20.00 па мінскім часе ў афіцыйным Інстаграме кінафестывалю.

 

«Паўночнага ззяння» мусіла адбыцца зусім хутка напрыканцы красавіка, аднак глабальная пандэмія ўнесла свае карэктывы ў планы кінафестывалю. Дарэчы, новыя даты 6-га «Паўночнага ззяння» неўзабаве будуць абвешчаныя! А пакуль, каб гледачы не сумавалі па фестывалi, а фестываль не сумаваў без іх падчас пандэміі, камандай арганізатараў было вырашана зрабіць online-эфіры ў Інстаграм акаўнце «Паўночнага ззяння» з рознымі цікавымі людзьмі! 

 

Першая суразмоўца: Дзіяна Бірук, фатографка.

Дзіяна нарадзілася ў Івацэвічах (Беларусь). Жыве ў Нью-Ёрку (ЗША). У 2019 годзе фатаграфавала рэжысёрку Дар’ю Жук для візуальнай канцэпцыі 5-га кінафестывалю «Паўночнага ззяння». У эфіру Дзіяна распавядзе пра набалелае: як зараз перажывае каранцін у Нью-Ёрку і як каранавірус паўплываў на яе працу. Таксама Дзіяна раскажа, дзе вучылася фатаграфіі, што яе натхняе ў творчасці; падзеліцца ўражаннямі пра свой досвед працы з рэжысёркай Дар’яй Жук для прома-кампаніі «Паўночнага ззяння» і раскрые сакрэты неверагоднай лагістыкi, каб гэтыя здымкі адбыліся. 

 

Вядоўца: Воля Чайкоўская @chajkouskaya

Пры падтрымцы: Nordisk KulturFond (Данія), Nordic Council of Ministers (Данія) 

 

Суарганізатары: Пасольства Каралеўства Швецыя ў Беларусі, Пасольства Нарвегіі ў Кіеве, Дацкі Інстытут культуры ў Літве, Латві і Эстоніі, тэлеканал «Настоящее время», УП Кінавідэапракат Мінгарвыканкама - «КиноМинска», кінакампанія Volia Films. 

 

Генеральныя партнёры: Офіс Пасольства Фінляндыі ў Беларусі, Пасольства Эстоніі ў Беларусі, Пасольства Літвы ў Беларусі, Пасольства Латвіі ў Беларусі, Ісландскі цэнтр кіно, Фінскі фонд кіно, Эстонскі інстытут кіно, Нарвежскі інстытут кіно, Шведскі інстытут кіно, Дацкі інстытут кіно, Літоўскі цэнтр кіно, Нацыянальны кінацэнтр Латвіі, B2BDOC - Baltic to Black Sea Documentary Network.

 

Партнёры: гатэль Double Tree by Hilton Minsk, афіцыйны дыстрыбутар Mazda у Беларусі, служба таксі «Пятніца», арт-суполка «Sinie Gory», рэнтал-хаўз FirstRental, Ў галерэя, кавярня «Зерно», DataHata.by, Blockbuster.by, фестываль дакументальнага кіно ў Іглаве (Ji.hlava IDFF)

 

Інфармацыйныя партнёры: BYCARD, CityDog, Радыё Мінская хваля / mvradio.by, 34mag.net, Беларусь 3, Беларусь 24 / Belarus 3 and Belarus 24, AfishaTUT.by, TheVillage, Kyky.org

 

Share on Facebook
Share on Twitter
Please reload

  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка