«ЗМЯНІ ВУГАЛ ЗРОКУ» – АБВЕШЧАНЫ СЛОГАН 4-га КІНАФЕСТЫВАЛЮ «ПАЎНОЧНАЕ З
  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка

«ЗМЯНІ ВУГАЛ ЗРОКУ» – АБВЕШЧАНЫ СЛОГАН 4-га КІНАФЕСТЫВАЛЮ «ПАЎНОЧНАЕ ЗЗЯННЕ»

15/3/2018

 

 

4-ы фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне», які пройдзе ў Мінску з 19 па 26 красавіка ў кiнатэатры «Мiр», абвясцiў новы слоган – «Змяні вугал зроку» / Сhange the angle.

 

Сёлетнi слоган фестывалю заклікае паглядзець на звыклыя рэчы, з’явы, падзеі, людзей і саму/самога сябе па-іншаму – змяніць вугал зроку. «Паўночнае ззянне» прапануе глядзець на усё з аналітычнага пункту гледжання, паставіць сябе на месца іншай/-га, паглядзець на сітуацыю вачыма сваёй маці, дзіця, каханых людзей, ворагаў або сяброў. Дыстанцыравацца. Нездарма гавораць, што калі не можаш змяніць сітуацыю – змяні сваё стаўленне да яе.

 

У падтрымку слогану «Змяні вугал зроку» кінафестываль стварыў адмысловую візуальную канцэпцыю. Перадусім гэта фірмовыя постэры (глядзіце тут), у якіх выявы герояў постэраў перакуленыя дагары нагамі і літаральна заклікаюць змяніць ракурс. Таксама «Паўночнае ззянне» традыцыйна выпускае адмысловы арт-ролік у падтрымку слогану і агульнай канцэпцыі. У роліку «Змяні вугал зроку» сёлета зняліся дырэктарка кінатэатра «Мір» Таццяна Іванаўна Карнялюк, першы сакратар Амбасады Швецыі ў Беларусі Магнус Сэтэрберг, дырэктарка «Паўночнага ззяння» Воля Чайкоўская, студэнт тэхналагічнага ўніверсітэта Улад Лук’янчук.

 

У арт-роліку змяняецца і вугал зроку, і ракурс, і адбываецца маніпуляцыя з выявамі ў люстэрках. Тут натхненнем сталі шэдэўры сусветнага жывапісу і кінематографа. А выявы ў люстэрку часам даволі правакатыўныя і спрабуюць наўпрост разбурыць стэрэатыпнае ўяўленне пра тое, хто і навошта, уласна, глядзіць на свой адбітак і чаму часам так важна змяніць ракурс.     

 

Аўтары ідэі – Воля Чайкоўская і Антон Мех. Рэжысёр, аператар, мантажор – Антон Мех. Музыка –  Дзяніс Кудраўцаў. Дызайн – Віка Калбасіна. Трэба адзанчыць, што Дзяніс Кудраўцаў – спявак і аўтар музыкі суполкі «Sinie Gory» – ужо трэці год запар стварае музычнае суправаджэнне для арт-ролікаў «Паўночнага ззяння». У тым ліку, дзякуючы адметнаму музычнаму складніку, крэатыўныя відэа кінафестывалю з’яўляюцца настолькі запатрабаванымі і запамінальнымі.

Праграма кінафестывалю 2018 будзе абвешчаная напрыканцы наступнага тыдня. Сёлета яна складзецца з 18 стужак з 9 краiн-удзельнiц (Нарвегія, Швецыя, Данія, Фінляндыя, Ісландыя, Літва, Латвія, Эстонія, Фарэрскія астравы), а таксама аднаго бонуснага фільма ад дырэктаркі «Паўночнага ззяння» і прадзюсаркі дакументальнага кіно Волі Чайкоўскай.

Асаблівая ўвага сёлета будзе ўлучаная балтыйскаму кінематографу з нагоды Святкавання 100-годдзя Незалежнасці Балтыйскіх Рэспублік.

 

На працягу фестывальнага тыдня адбудзецца 10 мерапрыемстваў у рамках індустрыйнай секцыі «Паўночнага ззяння»: пашыраныя Q&A, лекцыі, майстар-класы і нават музычныя канцэрты.

 

Афіцыйнае адкрыццё фестывалю адбудзецца 19 красавіка ў кінатэатры «Мір» (Мінск, вул. Казлова 4А).

 

Сачыце за навінамі на нашых старонках ў Facebook, VK, сайце northernlightsff.com i афiцыйным акаўнце ў Iнстаграме. Хутка на нашым канале на YouTube з’явяцца ўсе трэйлеры фестывальных фільмаў.

Арганізатар: Офіс Савета Міністраў Паўночных краін у Літве (www.norden.lt).

Суарганізатары: Пасольства Наврегіі ў Кіеве, Дацкі Інстытут культуры ў Літве, Латвіі і Эстоніі, тэлеканал «Настоящее время», УП Кінавідэапракат Мінгарвыканкама - «КиноМинска».

 

Генеральныя партнёры: Офіс Пасольства Фінляндыі ў Беларусі, Пасольства Каралеўства Швецыя ў Беларусі, Пасольства Эстоніі ў Беларусі, Пасольства Літвы ў Беларусі, Пасольства Латвіі ў Беларусі, Пасольства Даніі ў Маскве, Прадстаўніцтва Фарэрскіх астарвоў у Маскве, Ісландскі цэнтр кіно, Фінскі фонд кіно, Эстонскі інстытут кіно, Нарвежскі інстытут кіно, Шведскі інстытут кіно, Дацкі інстытут кіно, Літоўскі цэнтр кіно, Нацыянальны кінацэнтр Латвіі.

 

Партнёры: гатэль Double Tree Hilton, афіцыйны дыстрыбутар Ford у Беларусі, служба таксі «Пятніца», арт-суполка «Sinie Gory», прадзюсарская кампанія Volia Films, прадакшн-кампанія «Наша Студия», рэнтал-хаўз FirstRental, бар Svobody 4, кавярня «Зерно», Moonlightroom.by, Event Space, DataHata.by, Blockbuster.by.

 

Інфармацыйныя партнёры: afisha.tut.by, citydog.by, 34mag.net, 34travel.by, ByCard.by, kinopark.by, Belarus3, Belarus24, nina.nn.by, The Village.

 

Share on Facebook
Share on Twitter
Please reload