КІНАФЕСТЫВАЛЬ ПАЎНОЧНАЕ ЗЗЯННЕ ПРАВЯДЗЕ ВАРКШОП ДЛЯ БЕЛАРУСКІХ ДАКУМЕН
  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка

КІНАФЕСТЫВАЛЬ ПАЎНОЧНАЕ ЗЗЯННЕ ПРАВЯДЗЕ ВАРКШОП ДЛЯ БЕЛАРУСКІХ ДАКУМЕНТАЛІСТАЎ

30/11/2017

 

15-16 снежня у рамках адукацыйнай платформы «ПАЎНОЧНАЕ ЗЗЯННЕ DOC HUB» адбудзецца варшкоп для беларускіх дакументалістаў «Першая дапамога для дакументальнага кіно: пітчынгі, фонды, грошы».

 

Цягам двух дзён удзельнікі варкшопу  даведаюцца пра асаблівасці пабудовы ўдалага пітчынгу, фестывальную стратэгію і крыніцы фінансавання дакументальнага кіно, а таксама прадставяць свае праекты ментарам – прафесіяналам індустрыі кіно. Найлепшы праект атрымае спецыяльны прыз – акрэдытацыю і паездку на фестываль DocPoint Tallinn 2018.

 

Аўтары дакументальных праектаў любой стадыі распрацоўкі (development, production, post-production) і любой працягласці (кароткі і поўны метр) могуць падаць заяўку. Удзел у мерапрыемстве бясплатны, але колькасць месцаў абмежаваная.

 

У пятніцу 15 снежня ў галерэі «Арт-Беларусь» (вул. Казлова 3) з 15:00 да 19:00 пачнецца тэарэтычны дзень, у рамках якога запланаваныя лекцыі:

 

  • «Як фінансаваць фільм» - распавядае Эва Брадзджанітэ, Літоўскі прадстаўнік Creative Europe MEDIA, якая падтрымлівае еўрапейскія праекты ў галіне аўдыявізуальнай культуры;

  • «Кейс-стадзі фільма Віталя Манскага  “Родныя”» – Гунціс Трэктэрыс, латвійскі прадзюсар 26 дакументальных стужак, распавядзе пра фестывальную стратэгію і прасоўванне фільма;

  • «Уводзіны ў тэхніку пітчу» - Сесілія Лідзін, упаўнаважаная па дакументальным кіно Дацкага інстытута кіно, якая мае больш за 20 гадоў вопыту ў фінансаванні і вытворчасці дакументальных стужак.

 

Таксама ў першы дзень аўтары праектаў запітчаць свае праекты перад ментарамі варкшопу і аўдыторыяй.

 

Субота, 16 снежня, пачнецца з лекцыі Сесіліі Лідзін пра магчымасці капрадукцыі ў краінах Паўночнай Еўропы. Астатні час прысвечаны індывідуальнай працы: лектары дадуць парады па кожным праекце, ацэняць іх маркетынгавы патэнцыял, распавядуць пра тэхнікі пітчынгу. Напрыканцы дню адбудзецца паўторны пітчынг, у выніку якога будзе вызначаны найлепшы праект (пітч). Пераможца атрымае прыз: акрэдытацыю і паездку на 2-3 дні на кінафестываль DocPoint Tallinn у студзені 2018 года.

 

Для падачы неабходна запоўніць анкету  да 8 снежня. Для зацікаўленай аўдыторыі і фільммэйкераў, якія пакуль не маюць праектаў, прадугледжана магчымасць прысутнічаць на мерапрыемстве ў якасці наведвальніка. Рэгістрацыя – па спасылцы.

 

Працоўная мова варкшопу: англійская (з перакладам на беларускую). Пітчыць праекты неабходна на англійскай мове.

 

“Паўночнае ззянне DOC HUB” – гэта адукацыйная платформа фестывалю кіно Паўночных і Балтыйскіх краін “Паўночнае ззянне”, які штогод праходзіць у Мінску і Віцебску ў красавіку. Адукацыйная платформа працуе падчас фестывалю і на працягу года і дае веды, неабходныя для старту на сусветным кінарынку.


РАСКЛАД​

Працоўная мова варкшопу: англійская (з перакладам на беларускую).

Пітчыць праекты неабходна на англійскай мове.

 

МЕНТАРЫ ВАРШКОПУ

Воля Чайкоўская  / Volia Chajkouskaya

(Беларусь)


Дырэктар і заснавальніца фестывалю кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне», прадзюсар дакументальнага кіно (“Volia Films”)
У 2014 годзе заснавала фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне». У 2016 годзе заснавала прадакшн-кампанію “Volia Films”. Дэбютны дакументальны фільм – “Дарога” (рэж. Дзмітрый Калашнікаў) быў упершыню паказаны ў First Appearance Competition на кінафестывалі IDFA Amsterdam. 
Фільмаграфія: “Дарога” (2016, рэж. Дзмітрый Калашнікаў), «Test-730» (2016, рэж. Дар'я Кароль), «Хрупкі свет» (2016, рэж. Антс Таммік, Эстонія). Зараз мае тры новыя праект на розных стадыях распрацоўкі.

Гунціс Трэктэрыс / Guntis Trekteris

(Латвія)

 

 

Вопытны прадзюсар дакументальнага кіно, на рахунку якога больш за 26 дакументальных стужак кароткага і поўнага метру. Сярод іх - новы фільм Віталія Манскага “Родныя”, які трапіў у селекцыю IDFA i DocPoint, фестываляў у Таронта, Карлавых Варах і Трыесце.

Гунціс каардынаваў трэнінгі і капрадукцыі Baltic Media Centre (Данія) на працягу 6 год, прадзюсіраваў  Baltic Sea Documentary Forum, 7 гадоў узначальваў Латвійскі савет кінематаграфістаў  пры Міністэрстве культуры Латвіі.

 

Сесілія Лідзін / Cecilia Lidin

(Данія)

Сесілія Лідзін мае больш за 20 гадоў вопыту ў фінансаванні і вытворчасці дакументальных фільмаў. Яна ўзначальвала European Documentary Network і працавала арт-дырэктарам Odense International Film Festival. Сесілія адказвала за адбор дакументальных стужак для патрымкі Шведскім кінаінстытутам і зараз працягвае сваю дзейнасць у Дацкім інстытуце кіно. У яе абавязкі ўваходзіць адбор найбольш цікавых і актуальных стужак для падтрымкі Дацкім інстытутам кіно і далейшае суправаджэнне праекту падчас вытворчасці. У гэтым годзе яна таксама асабіста прадзюсіруе фільм Loving Lorna, які ўдзельнічаў у праграме Generation 14+  на Berlinale.

 

Эва Бразджанітэ / Eva Brazdžionytė

(Літва)

Літоўскі прадстаўнік Creative Europe MEDIA,  субпраграмы Creative Europe, якая фінансава падтрымлівае еўрапейскія праекты ў галіне аўдыявізуальнай культуры: кіно, тэлебачання, музыкі, літаратуры і інш. На працягу года Эва наведвае кінарынкі буйнейшых фестываляў, таму валодае сітуацыяй сучаснага еўрапейскага кінарынку. На сваіх кансультацыях Эва распавядае пра тое, як праекты могуць атрымаць фінансавую патрымку ад праграмы  Creative Europe MEDIA.

Сымон Друсан Холмберг / Simon Drewsen Holmberg

(Данія)

 

Дырэктар Дацкага інстытута кіно ў Рызе. Прафесіянальны юрыст з больш за 10 гадамі юрыдычнай практыкі ў галіне кінавытворчасці.

Па любых пытаннях, звяртайцеся, калі ласка, да нас па адрасе northernlightsffbelarus@gmail.com і па
тэлефонах +375 29 716 81 71 і +375 44 795 13 97

 

Tags:

Share on Facebook
Share on Twitter
Please reload