Hutkasmachnaa studio i “Паўночнае ззянне” заклiкаюць змянiць вугал зр
  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка

“Паўночнае ззянне” i Hutkasmachnaa studio заклiкаюць змянiць вугал зроку

2/4/2018

 

4-ы фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне», які пройдзе ў Мінску з 19 па 26 красавіка ў кiнатэатры «Мiр», разам з Hutkasmachnaa studio заклiкаюць змянiць вугал зроку.  Менавіта «Змяні вугал зроку» / Сhange the angle - сёлетнія тэма i слоган фестывалю. А таму кінафестываль «Паўночнае ззянне» падтрымлівае тэму не толькі праз праграму кінапаказаў і індустрыйных мерапрыемстваў, але і крэатыўным урбаністычным чынам.

 

Так, на вулiцах Мiнска з’явiлicя хэнд-мэйд люстэркi, у якiх вы зможаце зрабiць не толькi нетыповае сэлфi, але i парэфлексаваць, паспрабаваць паглядзець на усё з аналітычнага пункту гледжання, убачыць розныя сітуацыi іншымі вачыма. Менавiта на такім падыходзе да рэчаіснасці робiць фокус фестываль у гэтым сезоне.

 

Каманда Hutkasmachnaa studio разам з камандай кінафестывалю «Паўночнае ззянне» развесілі па Мінску  каля 10 люстэрак у розных кропках.  Нездарма гавораць, што калі не можаш змяніць сітуацыю – змяні сваё стаўленне да яе, змяні вугал зроку. Выходзьце на вуліцы нашага горада, каб паглядзець на жыццё па-іншаму. Толькі так надыходзяць змены.

 

Глядзіце фотаздымкі нашых люстэрак па спысылцы. Фота зробленыя валанцёрамі кінафестывалю - Аняй шарко, Веранікай Вельб, Марынай Карповіч.

 

Падрабязную праграму фестывалю шукайце на сайце.

Арганізатар: Офіс Савета Міністраў Паўночных краін у Літве (www.norden.lt).

Суарганізатары: Пасольства Наврегіі ў Кіеве, Дацкі Інстытут культуры ў Літве, Латвіі і Эстоніі, тэлеканал «Настоящее время», УП Кінавідэапракат Мінгарвыканкама - «КиноМинска».

 

Генеральныя партнёры: Офіс Пасольства Фінляндыі ў Беларусі, Пасольства Каралеўства Швецыя ў Беларусі, Пасольства Эстоніі ў Беларусі, Пасольства Літвы ў Беларусі, Пасольства Латвіі ў Беларусі, Пасольства Даніі ў Маскве, Прадстаўніцтва Фарэрскіх астарвоў у Маскве, Ісландскі цэнтр кіно, Фінскі фонд кіно, Эстонскі інстытут кіно, Нарвежскі інстытут кіно, Шведскі інстытут кіно, Дацкі інстытут кіно, Літоўскі цэнтр кіно, Нацыянальны кінацэнтр Латвіі.

 

Партнёры: гатэль Double Tree Hilton, афіцыйны дыстрыбутар Ford у Беларусі, служба таксі «Пятніца», арт-суполка «Sinie Gory», прадзюсарская кампанія Volia Films, прадакшн-кампанія «Наша Студия», рэнтал-хаўз FirstRental, бар Svobody 4, кавярня «Зерно», Moonlightroom.by, Event Space, DataHata.by, Blockbuster.by.

 

Інфармацыйныя партнёры: afisha.tut.by, citydog.by, 34mag.net, 34travel.by, ByCard.by, kinopark.by, Belarus3, Belarus24, nina.nn.by, The Village.

 

Share on Facebook
Share on Twitter
Please reload