“ПАЎНОЧНАЕ ЗЗЯННЕ” ПАШЫРАЕ МЕЖЫ: КАРОЧАНУЮ ПРАГРАМУ МОЖНА ПАГЛЯДЗЕЦЬ
  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка

“ПАЎНОЧНАЕ ЗЗЯННЕ” ПАШЫРАЕ МЕЖЫ: СКАРОЧАНУЮ ПРАГРАМУ МОЖНА ПАГЛЯДЗЕЦЬ ЦЯПЕР У ГРОДНА

21/10/2018

 

З 25 па 28 кастрычніка ў кінатэатры “Чырвоная зорка” адбудуцца прэм’ерныя паказы 4 лепшых стужак з сёлетняй праграмы кінафестывалю. “Паўночнае ззянне” імкнецца аб’яднаць усе рэгіёны Беларусі: раней паказы ладзіліся ў  Гомелі і Віцебску, у гэтым годзе мы радыя завітаць у Гродна!


Урачыстае адкрыццё адбудзецца ў 18:30 у кінатэатры “Чырвоная зорка” з удзелам членаў каманды, партнёраў і спецыяльнага госця - намесніка дырэктара Офіса Савета Міністраў Паўночных краін у Літве Шарунаса РАДВІЛАВІЧУСА.


Кожны дзень у 19 гадзін “Паўночнае ззянне” будзе радаваць сваіх гледачоў унікальнымі фільмамі з 4 краін свету – Швецыі, Даніі, Эстоніі і Латвіі.


25 кастрычніка: чорная камедыя “Былая жонка” (Швецыя, рэж. Каця Вік).


26 кастрычніка: камедыя “Жахлівая жанчына” (Данія, рэж. Крысціян Тафдруп).


27 кастрычніка: драма “Канец ланцужка” (Эстонія, рэж. Прыіт Пяясуке).


28 кастрычніка: гістарычная драма “Хронікі Мэлані” (Латвія, рэж. Віестурс Каірыш).


Спецыяльна дзеля гарадзенскіх гледачоў нашай дызайнеркай была створаная ўнікальная прома-прадукцыя ў працяг сёлетняй канцэпцыі кінафестывалю “Змяні вугал зроку”. Гэты слоган абраны нездарма. Усе фільмы праграмы тым ці іншым чынам прапануюць паглядзець на сябе і навакольнае асяроддзе пад рознымі ракурсамі – змяніць свой вугал зроку.


“Здаецца, гэта самае няпростае, што можа зрабіць чалавек у працы над сабой, сваёй ідэнтычнасцю, свядомасцю і падсвядомасцю. Гэта таксама і тое, што вучыць дыстанцыравацца, нават калі перажываеш сур’ёзную траўму”, -- кажа дырэктарка фестывалю Воля Чайкоўская.


Запрашаем Вас далучыцца з намі да кінапраглядаў!


Да сустрэчы. Ззя!

 

 

 

 

Share on Facebook
Share on Twitter
Please reload