«ПАЎНОЧНАЕ ЗЗЯННЕ» ПАШЫРАЕ ГЕАГРАФІЮ: СЁЛЕТА ПЛЮС КІНО З ФАРЭРСКІХ АСТ
  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка

«ПАЎНОЧНАЕ ЗЗЯННЕ» ПАШЫРАЕ ГЕАГРАФІЮ: СЁЛЕТА ПЛЮС КІНО З ФАРЭРСКІХ АСТРАВОЎ

19/2/2018

 

 

Чацвёрты фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне», якi адбудзецца 19-26 красавіка ў Мінску ў кінатэатры «Мір», прапануе гледачам пашыраную праграму стужак з краін Паўночнай Еўропы і Балтыі.

 

Сёлета фестываль прадставіць 17 стужак з Нарвегіі, Швецыі, Даніі, Фінляндыі, Ісландыі, Літвы, Латвіі і Эстоніі. Да ліку краін-удзельніц упершыню далучаюцца Фарэрскія астравы, самакіроўная тэрыторыя ў складзе Каралеўства Даніі, якія таксама ўваходзяць у лік краін-удзельніц Савета Міністраў Паўночных краін у Літве.

 

На астравах функцыянуе Асацыяцыя Фарэрскіх кінематаграфістаў. Адной з найбольш вядомых кінарэжысёрак з'яўляецца Катрын Оттарсдацiр (Katrin Ottarsdóttir). У 1989 годзе яна выпусціла першы поўнаметражны мастацкі фільм «Atlantic Rhapsody» для міжнароднай аўдыторыі. Зараз Faroese Film House займаецца актыўным прасоўваннем кіно с Фарэрскіх астравоў і стварэннем умоваў для развіцця кінематаграфіі рэгіёну.

 

Акрамя паказаў у рамках фестывалю адбудзецца шмат дадаковых адукацыйных і захапляльных мерапрыемстваў: майстар-класаў, лекцый ад знакамiтых кінематаграфістаў, замежных кінакрытыкаў, псьменнікаў і, нават, дызайнераў, а таксама канцэрты і вечарынкі ў нардычным і балтыйскім стылі.

 

У канцы сакавіка будзе абвешчаны новы слоган і поўная праграма фестывалю. Афіцыйнае адкрыццё пройдзе 19 красавіка ў кінатэатры «Мір» (Мінск, вул. Казлова 4А), якi традыцыйна з’яўляецца галоўнай пляцоўкай фестывальных паказаў.

 

Сачыце за навінамі на нашай старонцы ў Facebook, VK, сайце northernlightsff.com i афiцыйным акаўнце ў Iнстаграме.  Хутка на нашым канале на YouTube – усе трэйлеры фестывальных фільмаў.

        Галоўны арганізатар: Офіс Савета Міністраў Паўночных краін у Літве (www.norden.lt).

        Арганізатары: Пасольства Наврегіі ў Кіеве, Дакі Інстытут культуры ў Літве, Латвіі і Эстоніі, Аддзяленне Пасольства Фінляндскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Пасольства Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь, Ісландскі цэнтр кіно, Пасольства Эстонскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Паольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Пасольства Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Фінскі фонд кіно, Эстонскі інстытут кіно, Нарвежскі інстытут кіно, Шведскі інстытут кіно, Дацкі інстытут кіно, Літоўскі цэнтр кіно, Пасольства Ісландыі ў Маскве, Пасольства Даніі ў Маскве, Прадстаўніцтва Фарэрскіх астравоў ў Маскве.

        Пры падтрымцы УП Кінавідэапракат Мінгарвыканкама.

        Інфармацыйныя партнёры: afisha.tut.by, citydog.by, 34mag.net, 34travel.by, ByCard.by, kinopark.by.

        Партнёры: Double Tree Hilton Hotel, аўтамабільны партнёр Ford, латвійская авіякапанія Air Baltic, арт-суполка «Синие горы», рэнтал-хаўз FirstRental, служба таксі «Пятніца», прадакшн-кампанія «Наша Студия», кніжная крама «Сон Гоголя», прадзюсарская кампанія Volia Films, бар Svobody 4, кавярня «Зерно», бар «Героі», Moonlightroom.by, DataHata.by, JohnDory.by, туроператор Эсталайн.

 

Share on Facebook
Share on Twitter
Please reload