«Паўночнае ззянне» абвяшчае Конкурс постараў беларускіх кінафэстаў
  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка

«Паўночнае ззянне» абвяшчае Конкурс постараў беларускіх кінафэстаў

28/3/2019

Адмыслова да 5-годдзя фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне», які пройдзе ў Мінску ў кінатэатры «МІР» з 10 па 17 траўня, рыхтуе шмат цікавых сюрпрызаў і актыўнасцей.

 

Сёлета мы сумесна з нашымі партнёрамі  B2B DOC – Black to Baltic Sea Documentary Network (Швецыя) і Міжнародным кінафестывалем дакументальных фільмаў у Іглаве (Чэхія, Jihlava IDFF) абвяшчаем конкурс постараў беларускіх кінафэстаў.

 

Ідэя такога конкурсу з’явілася на кінафестывалі ў Іглаве, які вось ужо каля 10 гадоў праводзіць злёт міжнародных кінафестываляў Festival Hub у межах сваёй праграмы. У 2018 годзе Воля Чайкоўская была запрошаная прадстаўляць кінафестываль «Паўночнае ззянне» ў Іглаве. Разам з «Паўночным ззяннем» свае канцэпцыі прадстаўлялі Berlinale Talents (Германія), Цэнтр Пампіду (Францыя), Marché du Film (Каны, Францыя) і іншыя. Праз вопыт супрацоўніцтва і сяброўства апошніх гадоў «Паўночнае ззянне» распачынае цудоўную традыцыю сяброўскага чэшскага кінафестывалю ў Беларусі.

 

Мэта конкурсу кінафестывальных постараў, які арганізуе «Паўночнае ззянне» – паспрыяць кансалідацыі фестывальнага руху ў Беларусі, аб’яднаць існуючыя ў нашай краіне кінафестывалі, каб яны маглі адладзіць сталую камунікацыю, абменьвацца досведам і падтрымліваць адзін аднаго.

 

Дырэктар/ка ці праграмны/ая дырэктар/ка фэсту-пераможцы атрымае паездку на некалькі дзён у Іглаву на кінафестываль у кастрычніку 2019 года, а фестываль будзе ўключаны ў конкурс «Лепшы фестывальны постар» на кінафестывалі Jihlava IDFF.

 

Так «Паўночнае ззянне» разам са сваімі партнёрамі хоча зрабіць свой унёсак у распаўсюджванне інфармацыі пра кінематаграфічнае жыццё ў Беларусі, даць магчымасць калегам пашырыць кола кантактаў і станоўча паўплываць на кінематаграфічны мікраклімат краіны ў цэлым.

 

У журы конкурсу постараў фестываляў кіно ўваходзяць: дызайнер Юрый Тарэеў, рэжысёр Макс Швед, незалежная крэатыўная дырэктарка Вера Філенка, кіраўнік праекта B2B Doc Алекс Шыраеў, дырэктарка фестывалю кіно «Паўночнае ззянне», прадзюсарка Воля Чайкоўская.

 

Працы прымаюцца да 25 красавіка. 

Усе заяўленыя да ўдзелу постары будуць выстаўленыя ў фае кінатэатра «МІР» з 10 па 17 траўня. Вынікі будуць абвешчаныя ў дзень закрыцця кінафестывалю «Паўночнае ззянне».

 

Пазнаёміцца з умовамі конкурсу і падаць заяўку на ўдзел можна па спасылцы.


 

Share on Facebook
Share on Twitter
Please reload