Усё магчыма! Праграма 5-га юбілейнага “Паўночнага ззяння”: кіно Грэнла
  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка

Праграма 5-га юбілейнага “Паўночнага ззяння”: кіно Грэнландыі, дзіцячая анімацыя з беларускай агучкай, пашыраная дакументальная паграма, сферычнае кіно і дыскусія пра сузалежнасць

18/4/2019

 

5-ы фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін “Паўночнае ззянне” пройдзе ў Мінску з 10 па 17 траўня ў кінатэатры “МІР”. У праграму ўваходзяць 18 гульнявых і дакументальных фільмаў, рэтраспектыва, дзіцячая праграма “Ззя-kids”, а таксама каля 7 мерапрыемстваў індустрыйнай платформы. Фестываль сёлета наведаюць 7 замежных гасцей. Поўную праграму неўзабаве можна будзе паглядзець на сайце фестываля.

 

Традыцыйна “Паўночнае ззянне” прадстаўляе фільмы з Швецыі, Нарвегіі, Даніі, Фінляндыі, Ісландыі, Эстоніі, Літвы, Латвіі. У мінулым годзе мы прывозілі фільм з Фарэрскіх астравоў, сёлета ўпершыню пакажам стужку з Грэнландыі. Таму, звярніце ўвагу на грэнландскі фільм “Аноры”, які прадставіць галоўная актрыса і спявачка Нукака Костар-Вальдаў.

 

Уся праграма спецыяльна да 5-годдзя падабраная такім чынам, што адпавядае сёлетняй канцэпцыі “Усё магчыма”. Акрамя гэтага, значную частку праграмы складаюць дакументальныя фільмы, і таксама роўна палова фільмаў асноўнай праграмы знятая жанчынамі.

 

Усе фільмы праграмы “Паўночнага ззяння” – беларускія прэм’еры. Але сусветныя прэм’еры гэтых фільмаў адбыліся на розных буйных кінафестывалях па ўсім свеце.

  • Так, прэм’еры фінскага дакументальнага фільма “Незвычайнае жыццё дзяўчыны па імені Ві” і дацкага фільма “Вакацыі” адбыліся на кінафестывалі Sundance у Амерыцы.

  • Ісландскі фільм “Жанчына абвяшчае вайну” рэжысёра Бенедыкта Эрлінгсана, знаёмага гледачам “Паўночнага ззяння” па фільме “Усім відовішчам відовішча”, быў узнагароджаны галоўным прызам у праграме “Тыдня крытыкі” ў Канах 2018.

  • А літоўскі фільм пра небезвыходнасць псіхалагічных хвароб – “Перажыць лета” ўпершыню быў паказаны на кінафестывалі ў Таронта.

  • Адмысловы паказ дакументальнага фільма беларускага рэжысёра Аляксандра Міхалковіча “Мая бабуля з Марса”, які спрадзюсавала дырэктарка “Паўночнага ззяння” Воля Чайкоўская і сусветная прэм’ера якога адбылася на кінафестывалі ў Іглаве (Чэхія), таксама адбудзецца ў межах Ззяння.

  • Прэм’ера шведскага дакументальнага фільма “Добры тыдзень для дэмакратыі” распавядае пра тое, што пакуль у Беларусі не бачыцца магчымым – свабодны фармат дыскусіі і абмеркавання паміж рознымі палітычнымі сіламі, медыя і лідарамі меркаванняў у межах фестывалю на шведскім востраве. Прэм’ера адбылася на кінафестывалі ў Гётэборгу.

  • А эстонскі гульнявы фільм “Бяры ці бяжы” , высунуты ад Эстоніі змагацца за Оскар, распавядае пра бацькоўскі інстынкт маладога таты і цалкам разбурае стэрэатыпы пра маскуліннасць.

  • Cпецыяльна да 5-годдзя “Паўночнае ззянне” ўпершыню ладзіць рэтраспектыву. Гэта двухдзённыя паказы фільмаў выбітнай латвійскай дакументалісткі Лайлы Пакальніня, якія пройдуць 11–12 траўня ў кінатэатры Silver Screen Cinemas

Упершыню да свайго дня народзінаў, які мы запрашаем вас адзначаць з намі, 12 і 16 траўня ў Мінскім Планетарыі адбудуцца паказы сферычнага кіно пра сапраўднае Паўночнае ззянне.

 

Літоўская і нарвежская анімацыя з беларускай агучкай у межах новай дзіцячай праграмы “Ззя-kids” – стане добрым сюрпрызам для дзіцячага і сямейнага прагляду, а таксама прыкметай росту кінафестывалю. 11 траўня адбудзецца паказ мультфільма “Якаб, Мімі і сабакі, якія размаўляюць” легенды латвійскай анімацыі Эдмундса Янсанса, які распавядае пра прыгоды хлопчыка ў самым аўтэнтычным раёне Рыгі. А 12 траўня адбудзецца паказ нарвежскага мультфільма “Вясёлая ферма” пра карову, якая марыла стаць зоркай-спявачкай. Як бачыце – усё сапраўды магчыма!

 

У праграме “Паўночнага ззяння” вялікая ўвага надаецца важным і актуальным тэмам для сусветнай і беларускай грамадскасці. Так, летась у межах “Паўночнага ззяння” адбылася вялікая дыскусія на тэму жаночай сэксуальнасці і прыняцця свайго цела з нагоды дацкай дакументальнай стужкі “Венера, давайце пагаворым пра сэкс”. У гэтым годзе мы запрашаем вас на стужку “Вакацыі”, пасля якой адбудзецца адкрытая размова на тэму сузалежных адносінаў, гвалту і таго, як не патрапіць у сітуацыю, пра якую ідзе гаворка ў фільме. У дыскусіі возьмуць удзел эксперты і эксперткі, а таксама рэжысёрка фільма Ізабэлла Эклёф, якая можа быць вам вядомая, як сусцэнарыстка шведскага фільма Border рэжысёра Алі Абасі, які атрымаў галоўную ўзнагароду ў Канах у конкурсе “Асаблівы погляд” 2018.

 

Таксама ў межах індустрыйнай платформы “Паўночнага ззяння”:

  • майстар клас ад добрага сябра фестывалю і трохразовага намінанта на Оскар эстонскага кінапрадзюсара Іва Фэльта пра тое, як арганізаваць Оскараўскую кампанію і колькі гэта каштуе; https://web.facebook.com/events/574657053056237/

  • варкшоп ад рэжысёркі Сесіліі Б’ёрк і прадзюсара Максіміліяна ван Аертрука з Швецыі пра тое, як працуе самая прагрэсіўная кінакампанія ў краіне (Гётэборг), сузаснавальнікам якой з’яўляецца рэжысёр Рубэн Эстлунд (“Квадрат”, “Форс-мажор” і інш.), і іх філасофію выкарыстання выяваў у кінематографе; https://web.facebook.com/events/278642723057667/

  • адкрытая лекцыя пра кіно і культуру Грэнландыі, і пра тое, як выглядае кінавытворчасць у такой невялікай краіне ад акторкі фільма “Аноры” Нукакі Костар-Вальдаў. “Аноры” з’яўляецца першай поўнаметражнай стужкай у Грэнландыі, якую зняла і спрадзюсавала жанчына; https://web.facebook.com/events/434724213762754/

  • Скаўцінг дакументальных праектаў ад B2B DOC (Baltic to Black Sea Documnetary Network) сумесна з “Паўночным ззяннем”, куды запрашаюцца ўсе беларускія дакументалісты з праектамі, якія маюць міжнародны патэнцыял і трэйлер з англійскімі субтытрамі. Найлепшыя праекты будуць запрошаныя на праграмы B2B DOC і падтрыманыя ў развіцці і пошуку міжнародных магчымасцяў і партнёраў. https://web.facebook.com/events/1091492474356281/

«Усё магчыма!»мы хочам звярнуць вашую ўвагу на бязмежныя магчымасці чалавека ў гэтым свеце! Мы сцвярджаем, што магчыма рабіць незалежны кінафестываль у Беларусі вось ужо 5 гадоў, магчыма размаўляць адкрыта на складаныя тэмы, знаходзіць рашэнні канфліктаў, весці дыскусію з пазіцыі win-win і паважаць адзін аднаго. Сёлетняя місія фестывалю — натхніць беларусаў рухацца наперад, усміхацца і прыслухоўвацца да сябе.

Арганізатар: Офіс Савета Міністраў Паўночных краін у Літве (norden.lt).

 

Суарганізатары: Пасольства Наврегіі ў Кіеве, Дацкі Інстытут культуры ў Літве, Латвіі і Эстоніі, тэлеканал «Настоящее время», УП Кінавідэапракат Мінгарвыканкама - «КиноМинска», кампанія Volia Films.

 

Генеральныя партнёры: Офіс Пасольства Фінляндыі ў Беларусі, Пасольства Каралеўства Швецыя ў Беларусі, Пасольства Эстоніі ў Беларусі, Пасольства Літвы ў Беларусі, Пасольства Латвіі ў Беларусі, Ісландскі цэнтр кіно, Фінскі фонд кіно, Эстонскі інстытут кіно, Нарвежскі інстытут кіно, Шведскі інстытут кіно, Дацкі інстытут кіно, Літоўскі цэнтр кіно, Нацыянальны кінацэнтр Латвіі, B2BDOC - Baltic to Black Sea Documentary Network.

 

Партнёры: гатэль Double Tree by Hilton Minsk, афіцыйны дыстрыбутар Ford у Беларусі, служба таксі «Пятніца», арт-суполка «Sinie Gory», рэнтал-хаўз FirstRental, бар Svobody 4, кавярня «Зерно», Moonlightroom.by, DataHata.by, Blockbuster.by.

 

Інфармацыйныя партнёры: afisha.tut.by, citydog.by, 34mag.net, ByCard.by, Belarus3, Belarus24, The Village, Радыё “Мінская Хваля”

 

Share on Facebook
Share on Twitter
Please reload