“Усё магчыма!” – новыя слоган і візуальная канцэпцыя фестывалю
  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка

“Усё магчыма!” – новыя слоган і візуальная канцэпцыя фестывалю

12/4/2019

 

«Усё магчыма!» / Everything is possible — новы слоган 5-га юбілейнага Фестывалю кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне», які пройдзе ў Мінску з 10 па 17 траўня. Галоўнай пляцоўкай традыцыйна стане кінатэатр “МІР”.

 

Слоган 2019 «Усё магчыма» звяртае ўвагу на бязмежныя магчымасці чалавека ў гэтым свеце. Мы перакананыя, што магчымасці адкрываюцца кожнаму, хто гэтага пажадае.

 

Мы сцвярджаем, што магчыма рабіць незалежны кінафестываль у Беларусі ўжо 5 гадоў, размаўляць адкрыта на складаныя тэмы, знаходзіць рашэнні канфліктаў, весці дыскусію з пазіцыі win-win і паважаць адзін аднаго – усё магчыма!
Таму сёлетняя місія фестывалю — натхніць беларусаў рухацца наперад, усміхацца і прыслухоўвацца да сябе.

 

Адзначыць з намі 5-гадовы юбілей і падтрымаць канцэпцыю «Усё магчыма» мы запрасілі пяцёра выбітных людзей сучаснасці, якія задзейнічаныя ў розных сферах, маюць свой голас і дзякуючы сваёй працавітасці і таленту дабіваюцца поспехаў. Нашыя героі сваім удзелам у прома-кампаніі «Паўночнага ззяння» паказалі, як працуе салідарнасць і ўзаемападтрымка:

 

 

  • музыка Лявон Вольскі, кумір маладосці і сучаснасці, сімвал пакаленняў, які пераконвае і натхняе сваёй музыкай шмат беларусаў;

  • кінарэжысёрка Дар’я Жук, чый фільм “Крышталь” быў высунуты на Оскар ад Беларусі і якая таксама шмат робіць для паляпшэння стаўлення да жанчын у кінематографе;

  • дызайнер Уладзімір Цэслер, легенда беларускага дызайну, які паказаў як цікава ў мастацтве працуе іронія, што ў дызайне магчыма ўсё: зрабіць зубную шчотку з зубоў, букет ружаў з пяльменяў і міліцыю з мілавіцы;

  • IT-прадпрымальнік і венчурны інвестар Віктар Пракапеня, які даказаў, што ў краіне са складанымі эканамічнымі ўмовамі магчымы асабісты рост і развіццё бізнесу;

  • Аляксандра Чычыкава — Міс свету-2017 на вазку, якая разбурае стэрэатыпы пра людзей з дадатковымі магчымасцямі і з’яўляецца прыкладам унутранай сілы, смеласці, адкрытасці і дабрыні.

 

«Я вырашыла звярнуць увагу на раскрытую далонь, якая сімвалізуе лічбу пяць і таксама з’яўляецца нашай галоўнай лічбай сёлета, — распавядае дырэктарка „Паўночнага ззяння“ Воля Чайкоўская, — Раскрытая далонь — гэта адкрытасць, шчырасць, радасць — акурат тое, што патрэбна на святкаванні дня народзінаў. Усе мы маем розныя зыходныя пазыцыі — рост, вагу, пол, выхаванне, жывем у розных фінансавых умовах, — але ў кожнага з нас ёсць свой асабісты маральны выбар, які залежыць ад нашага ўнутранага свету, ад абазнанасці пра саму/самога сябе. Слоганам „Усё магчыма“ мы заклікаем факусавацца на сабе і сваіх бязмежных магчымасцях.»

 

Візуальная кацпэпцыя «Усё магчыма» падмацаваная не толькі візуальнай прадукцыяй, але і традыцыйным фестывальным відэа. У сёлетнім відэа запрошаныя героі шмат жэстыкулююць, у метафарычным сэнсе дэманструюць, што ўсё ў нашых/вашых руках. У роліку зняліся Аляксандра Чычыкава, Лявон Вольскі і Уладзімір Цэслер.

 

Аляксандра Чычыкава пра “Паўночнае ззянне”: “Такія фестывалі важныя для кожнай краіны. Бо гэта магчымасць праз кіно здзейсніць падарожжа ў іншыя культуры. Я вельмі рада, што “Паўночнае ззянне” сёлета адбываецца ўжо ў пяты раз, і што я бяру ў ім удзел. Бо разам мы паказваем беларусам творчасць нашых паўночных суседзяў. Упэўненая, што фестываль будзе толькі набіраць папулярнасць!”

 

Ідэя з раскрытай далонню, а таксама фільмы рэжысёра Рабэра Брэсона (які ў сваіх фільмах часта выкарыстоўвае мову цела і жэстаў) натхнілі нас на гэты ролік. Музыку для роліка напсіаў кампазітар Дзяніс Кудраўцаў («Сінія горы»), пастаянны аўтар музыкі да ролікаў «Паўночнага ззяння». Яго кампазіцыя выконваецца пераважна рукамі, у падтрымку канцэпцыі «Усё магчыма» і прысутнасці рук у візуальнай мове кінафестывалю.

 

Лявон Вольскі пра свой удзел у фестывалі: “Мне заўсёды падабаюцца ініцыятывы, зьвязаныя з культурай і не ініцыяваныя Міністэрствам культуры, якія існуюць асобна ад дзяржавы. Да ўсяго я маю сантымэнт да Паўночных краінаў яшчэ зь дзяцінства і, безумоўна, да кінематографа. Нават калі ня ведаць сучасных плыняў у гэтым мастацтве, усё адно прыходзяць узгадкі пра Ларса фон Трыера і Інгмара Бергмана. Хацелася б аднойчы патрапіць у Ісьляндыю ды на ўласныя вочы ўбачыць мясцовыя краявіды, дзе, як верыць мяйсцовае насельніцтва, дасюль жывуць тролі. І я таксама веру.”

 

Сёлета “Паўночнае Ззянне” ўключае ў сябе 18 фільмаў асноўнай праграмы з Паўночнаеўрапейскіх і Балтыйскіх краін. Упершыню мы пакажам анімацыю і сферычныя фільмы, а таксама гульнявы фільм з Грэнландыі. Таксама плануецца рэтраспектыва і варкшопы для дакументалістаў і шмат іншых падзей з удзелам замежных гасцей у межах індустрыйнай платформы «Паўночнага ззяння».

Праграма будзе абвешчаная 15 красавіка.

«Усё магчыма»:

Аўтарка ідэі: Воля Чайкоўская

Каардынатар здымак, намеснік дырэктаркі: Уладзь Богдан

Каардынатаркі здымак: Аляксандра Дорская, Ганна Шарко

Крэатыўны дырэктар і рэжысёр: Антон Мех

Дызайнерка: Вікторыя Калбасіна

Крэатыўная фатографка: Кацярына Ігнашэвіч

Фатографка (Нью-Ёрк): Дзіяна Бірук

Музыка: Дзяніс Кудраўцаў («Сінія горы»)

Стылістка: Эмма-Марыя Чарных

Візажыстка: Аня Галка

Асвятленне: First Rental

 

Падзяка брэндам вопраткі:
* Крама мужчынскай брэндавай вопраткі "Historia"
* NOWWON designer clothing
* Twiggy Studio designer clothes

 

Арганізатар: Офіс Савета Міністраў Паўночных краін у Літве (norden.lt).

Суарганізатары: Пасольства Наврегіі ў Кіеве, Дацкі Інстытут культуры ў Літве, Латвіі і Эстоніі, тэлеканал «Настоящее время», УП Кінавідэапракат Мінгарвыканкама - «КиноМинска», кампанія Volia Films.

 

Генеральныя партнёры: Офіс Пасольства Фінляндыі ў Беларусі, Пасольства Каралеўства Швецыя ў Беларусі, Пасольства Эстоніі ў Беларусі, Пасольства Літвы ў Беларусі, Пасольства Латвіі ў Беларусі, Ісландскі цэнтр кіно, Фінскі фонд кіно, Эстонскі інстытут кіно, Нарвежскі інстытут кіно, Шведскі інстытут кіно, Дацкі інстытут кіно, Літоўскі цэнтр кіно, Нацыянальны кінацэнтр Латвіі, B2BDOC - Baltic to Black Sea Documentary Network.

 

Партнёры: гатэль Double Tree by Hilton Minsk, афіцыйны дыстрыбутар Ford у Беларусі, служба таксі «Пятніца», арт-суполка «Sinie Gory», рэнтал-хаўз FirstRental, бар Svobody 4, кавярня «Зерно», Moonlightroom.by, DataHata.by, Blockbuster.by.

 

Інфармацыйныя партнёры: afisha.tut.by, citydog.by, 34mag.net, ByCard.by, Belarus3, Belarus24, The Village, Радыё “Мінская Хваля”

 

Share on Facebook
Share on Twitter
Please reload