Упершыню на кінафестывалі можна пабачыць сапраўднае Паўночнае ззянне.
  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка

Упершыню на кінафестывалі можна пабачыць сапраўднае Паўночнае ззянне. З нагоды юбілею мы распачынаем паказы сферычнага кіно ў Мінскім Планетарыі

3/5/2019

 

12 і 16 траўня на пляцоўцы Мінскага Планетарыя адбудуцца паказы дзвюх стужак пра Паўночнае ззянне як прыродную з’яву. Навукова-папулярныя стужкі можна будзе паглядзець з беларускімі альбо з ангельскімі субтытрамі па папярэдняй рэгістрацыі. Поўную праграму фестывалю можна паглядзець на сайце: https://www.northernlightsff.com/pragrama-2019

 

Паўночнае ззянне ў Беларусі можна назіраць даволі рэдка, хаця ў краінах Скандынавіі гэта з’ява можа ўзнікаць да 200 разоў на год. Часцей за ўсё ззянне з’яўляецца ў Нарвегіі, Ісландыі, Фінляндыі і Швецыі. Перыяд, калі можна пабачыць яго – восеньска-вясновае раўнадзенства, аднак найбольш выразным ззянне бывае толькі з лістапада па люты.

 

12 і 16 траўня ў 19:00 у Мінскім Планетарыі можна паглядзець абстрактны фільм пра незямную прыгажосць ззяння «Палярнае ззянне Кагая» ад рэжысёра Кагая, які абяцае сваім гледачам поўнае пагружэнне ў святло ззяння.

Стужка дэманструецца з беларускімі субтытрамі.

 

Святло ідзе хвалямі, віруе і распадаецца.

Знятае ў розных месцах з дапамогай пакадравай здымкі паўночнае ззянне ўзнаўляецца ў купале.

З дапамогай кампутарнай графікі тлумачыцца прынцып узнікнення паўночнага ззяння.

Вяліся здымкі вяршыняў ледавіка, арктычных відавысаў, горных хрыбтоў.

Дадзеная праца дае магчымасць атрымаць асалоду не толькі ад вабнага паўночнага ззяння, але і ад прыгажосці прыроды Ірландыі і Аляскі.

 

Пасля “Палярнага ззяння Кагая”, 12 і 16 траўня ў 19:40, распачнецца дакументальная стужка “Аўрора: Цудоўнае святло” рэжысёра Квона О Чула – пераможца 11-га Міжнароднага фестывалю сферычнага кіно ў Германіі ў намінацыі “Лепшы астранамічна-арыентаваны фільм”.

Стужка дэманструецца з беларускімі субтытрамі.

 

У фільму па нефармальных главах распавядаецца пра асноўныя заканамернасці фарміравання Палярнага ззяння. Эстэтыка найпрыгажэйшай прыроднай з’явы падмацоўваецца арыгінальным аўдыёрадам: гукамі цяжкіх крокаў па снезе, брэхам сабакаў і галасамі людзей, якія атрымліваюць асалоду ад нябеснага відовішча.

 

Уваход на ўсе паказы ў Мінскім Планетарыі вольны, па папярэдняй рэгістрацыі. Спасылка на рэгістрацыю: https://forms.gle/AZifqWAJBqwRp8aK8

 

Пяты фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін “Паўночнае ззянне” пройдзе ў Мінску з 10 па 17 траўня ў кінатэатры “МІР”. У праграму ўваходзяць 18 гульнявых і дакументальных фільмаў, рэтраспектыва, дзіцячая праграма “Ззя-kids”, а таксама 7 мерапрыемстваў індустрыйнай платформы. Фестываль сёлета наведаюць 7 замежных гасцей.

Арганізатар: Офіс Савета Міністраў Паўночных краін у Літве (norden.lt).

 

Суарганізатары: Пасольства Наврегіі ў Кіеве, Дацкі Інстытут культуры ў Літве, Латвіі і Эстоніі, тэлеканал «Настоящее время», УП Кінавідэапракат Мінгарвыканкама - «КиноМинска», кампанія Volia Films.

 

Генеральныя партнёры: Офіс Пасольства Фінляндыі ў Беларусі, Пасольства Каралеўства Швецыя ў Беларусі, Пасольства Эстоніі ў Беларусі, Пасольства Літвы ў Беларусі, Пасольства Латвіі ў Беларусі, Ісландскі цэнтр кіно, Фінскі фонд кіно, Эстонскі інстытут кіно, Нарвежскі інстытут кіно, Шведскі інстытут кіно, Дацкі інстытут кіно, Літоўскі цэнтр кіно, Нацыянальны кінацэнтр Латвіі, B2BDOC - Baltic to Black Sea Documentary Network.

 

Партнёры: гатэль Double Tree by Hilton Minsk, афіцыйны дыстрыбутар Ford у Беларусі, служба таксі «Пятніца», арт-суполка «Sinie Gory», рэнтал-хаўз FirstRental, бар Svobody 4, кавярня «Зерно», Moonlightroom.by, DataHata.by, Blockbuster.by.

 

Інфармацыйныя партнёры: afisha.tut.by, citydog.by, 34mag.net, ByCard.by, Belarus3, Belarus24, The Village, Радыё “Мінская Хваля”

 

Share on Facebook
Share on Twitter
Please reload