СОЛД-АЎТЫ НА «ПАЎНОЧНЫМ ЗЗЯННI» - ФЕСТЫВАЛЬ ДУБЛЮЕ ПАКАЗ ТОПАВЫХ ФІЛЬМ
  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка

СОЛД-АЎТЫ НА «ПАЎНОЧНЫМ ЗЗЯННI» - ФЕСТЫВАЛЬ ДУБЛЮЕ ПАКАЗ ТОПАВЫХ ФІЛЬМАЎ

23/4/2018

 

Чацвёрты фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне», які ў гэтым годзе праходзіць з 19 па 26 красавіка ў сталічным кінатэатры «Мір», па вялікім просьбам гледачоў дублюе паказы на самыя папулярныя фільмы праграмы. Гэта тры карціны, на якія не ўсім жадаючым дасталіся квіткі, не прапусціце ў гэты раз!


«Мары Каля мора» - 27 красавіка. Гэта гісторыя барацьбы, любові, пошуку ідэнтычнасці і жадання рухацца наперад, калі здаецца, што ўсё вакол застаецца нерухомым ад асобы дзяўчынкі-падлетка і яе рэлігійных бацькоў.


«Жахлiвая жанчына» - 28 красавіка, гэта гісторыя рамантычных адносін, у якіх дамінуе жанчына. Раптам і вельмі жорстка. Хлопцы, сцеражыцеся маніпуляцый, якія ўбачыце.


«Былая жонка» - 29 красавіка, фільм распавядае гісторыю трох адносін, у якіх сяброўка, жонка і былая жонка збіраюцца разам, каб распавесці сатырычную гісторыю чалавечых узаемаадносін - ад закаханасці да разводу.


Кошт квіткоў - 6 рублёў. Пачатак усіх паказаў - 19:00.


У гэтым годзе ў афішы фестывалю 18 стужак з дзевяці краін. Упершыню далучыліся Фарэрскія астравы (самакіравальная тэрыторыя ў складзе Каралеўства Даніі). Ганаровым госцем фестывалю стаў нарвежскі пісьменнік і кінакрытык Эрленд Лу, сустрэчы з якім прайшлі ў Мінску з аншлагам.


Фестываль праходзіць пад слоганам "Змяні вугал зроку". Гэта заклік паглядзець на ўсё з аналітычнага пункту гледжання, паставіць сябе на месца іншага, убачыць сітуацыю вачыма сваіх маці, дзіцяці, каханых людзей, ворагаў ці сяброў. 


Пасля некаторых фільмаў праходзяць абмеркавання з гасцямi-рэжысёрамі, дыскусіі і дадатковыя майстар-класы ў рамках Iндустрыяльнай платформы «Паўночнага ззяння». Больш падрабязнаcцей шукайце на нашым сайце.


Сачыце за навінамі на нашых старонках ў Facebook, VK, сайце northernlightsff.com i афiцыйным акаўнце ў Iнстаграме. На нашым канале на YouTube ўсе трэйлеры фестывальных фільмаў.

Арганізатар: Офіс Савета Міністраў Паўночных краін у Літве (www.norden.lt).

Суарганізатары: Пасольства Наврегіі ў Кіеве, Дацкі Інстытут культуры ў Літве, Латвіі і Эстоніі, тэлеканал «Настоящее время», УП Кінавідэапракат Мінгарвыканкама - «КиноМинска».

 

Генеральныя партнёры: Офіс Пасольства Фінляндыі ў Беларусі, Пасольства Каралеўства Швецыя ў Беларусі, Пасольства Эстоніі ў Беларусі, Пасольства Літвы ў Беларусі, Пасольства Латвіі ў Беларусі, Пасольства Даніі ў Маскве, Прадстаўніцтва Фарэрскіх астарвоў у Маскве, Ісландскі цэнтр кіно, Фінскі фонд кіно, Эстонскі інстытут кіно, Нарвежскі інстытут кіно, Шведскі інстытут кіно, Дацкі інстытут кіно, Літоўскі цэнтр кіно, Нацыянальны кінацэнтр Латвіі.

 

Партнёры: гатэль Double Tree Hilton, афіцыйны дыстрыбутар Ford у Беларусі, служба таксі «Пятніца», арт-суполка «Sinie Gory», прадзюсарская кампанія Volia Films, прадакшн-кампанія «Наша Студия», рэнтал-хаўз FirstRental, бар Svobody 4, кавярня «Зерно», Moonlightroom.by, Event Space, DataHata.by, Blockbuster.by.

 

Інфармацыйныя партнёры: afisha.tut.by, citydog.by, 34mag.net, 34travel.by, ByCard.by, kinopark.by, Belarus3, Belarus24, nina.nn.by, The Village.

 

Share on Facebook
Share on Twitter
Please reload