Усё магчыма! Да свайго юбілею «Паўночнае ззянне» распачынае дзіцячую п
  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка

Да свайго юбілею «Паўночнае ззянне» распачынае дзіцячую праграму «Ззя-kids»

25/4/2019

 

Чарговай цікавосткай для гледачоў кінафестывалю, які пройдзе ў Мінску з 10 па 17 траўня ў кінатэатры «МІР», стануць анімацыйныя фільмы з беларускай агучкай і мерапрыемствы спецыяльна для дзяцей. Новая праграма «Ззя-kids» будзе праходзіць 11 і 12 траўня.

 

Сёлета арганізатары пашыраюць межы сваёй праграмы – не толькі ўзроставыя, але і тэматычныя. Так, мы пакажам анімацыйны фільм латвійскага рэжысёра Эдмунса Янсанса “Якаб, Мімі і сабакі, якія размаўляюць”. За аснову сцэнарыя была ўзятая кніга латышскай пісьменніцы Луізы Пастрорэ “Гісторыя  Маскачкі” – пра прыгоды сабакаў, якія размаўляюсь, і іх незвычайнае сяброўства з дзецьмі. І таксама нарвежскую анімацыйную стужку “Вясёлая ферма” ад рэжысёркі Лізэ Усволл, якая была другой дырэктаркай анімацыйнага фільма “Эліяс і каралеўская яхта”, а на пачатку 2000-х зняла две караткаметражныя стужкі “Адна секунда” і “Кашмар нованароджанага”. Мы пакажам яе паўнаметражны фільм пра маленькую карову, якая марыла стаць рок-зоркай.

 

У межах новай праграмы для дзяцей і іх бацькоў мы падрыхтавалі два мерапрыемствы для сумеснага уікэнда. Так, 11 траўня ў 13:30 распачнецца майстар-клас «Горад будучыні» для малодшай аўдыторыі фестывалю і іх бацькоў. Рэкамендаваны ўзрост 7-12 год.

Якім бачаць дзеці свой горад будучыні? Высокатэхналагічным ці наадварот? Удзельнікі майстар-класу змогуць разам пафантазіраваць на тэму ідэальнага свету, экалагічнага гарадскога асяроддзя, дзе шчасліва жывуць усе людзі і кожны знаходзіць свой утульны куток.

 

Вядучая — Дыяна Рафальская, архітэктар жылых і грамадскіх будынкаў, эксперт Мінскай урбаністычнай платформы, аўтар творчых курсаў і выкладчык малявання для дзяцей і дарослых.

 

Мерапрыемства адбудзецца ў прасторы Zal #2 у галерэі Арт-Беларусь (вул. Казлова, 3). Уваход — платны (кошт: 5 беларускіх рублёў), патрэбная папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы: https://forms.gle/uH1z9chJe4QDrM5y7

Мерапрыемства на Facebook: https://web.facebook.com/events/174107400159225/

 

У 15:00 пасля майстар-класу ў кінатэатры «Мір» упершыню за гісторыю фестывалю будзе паказаная анімацыя! Латвійская стужка «Якаб, Мімі і сабакі, якія размаўляюць», рэжысёра Эдмундса Янсанса будзе прадэманстраваная на латвійскай мове з беларускай агучкай.

 

Калі тата прывозіць Якабса ў прыгарад на лета, хлопчык не толькі знаёміцца з наваколлем, якога ён ні разу ў жыцці не бачыў, але і знаходзіць новых сяброў: стрыечную сястру ўсёзнайку Мімі і дзядзьку Кіта, былога марака. Акрамя таго, ён сустракае Боса, лідара зграі сабак, што размаўляюць па-чалавечы. Ці будуць нечаканыя сябры – Якабс, Мімі і сабакі – дастаткова адважнымі, каб выратаваць прыгарад ад багацея Калабка? Ён плануе ператварыць рамантычнае месца, адзін з самых старажытных раёнаў Рыгі, у бяздушныя джунглі хмарачосаў і шкла.

 

Дзіцячая праграма «Ззя-kids» на наступны дзень распачнецца з майстар-класу «Справа мары», які таксама рэкамендаваны для дзетак 7-12 год.

На майстар-класе «Справа мары» мы паразважаем з маленькімі удзельнікамі, якія прафесіі з’явяцца праз 10 ці 15 год, хто аб чым марыць ужо зараз, і зробім уласную візуалізацыю ў выглядзе коміксу.

 

Вядучая — Валерыя Манковіч, дызайнер і каміксіст, выдаецца ў Беларусі. Аўтар курсаў коміксу ў «Творчых майстэрнях галерэі Ў», удзельнік творчага аб'яднання "Сучасны комікс".

 

Мерапрыемства пачынаецца ў 13:30 і таксама адбудзецца ў прасторы Zal #2 у галерэі Арт-Беларусь (вул. Казлова, 3). Уваход — платны (кошт: 5 беларускіх рублёў), патрэбная папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы: https://forms.gle/EKifzKc8PNS2ggXL6

Мерапрыемства на Facebook: https://web.facebook.com/events/281158046172244/

 

У той жа дзень, 12 траўня ў 15:00 у кінатэатры «МІР» адбудзецца паказ нарвежскай анімацыйнай стужкі «Вясёлая ферма» рэжысёра Лізэ І. Усволл. Фільм дэманструецца на нарвежскай мове з беларускай агучкай.

 

Клара — маленькая карова, якая жыве ў горадзе са сваёй мамай і марыць стаць рок-зоркай. Аднойчы яна атрымлівае ліст ад свайго бацькі, якога не бачыла шмат гадоў, і выпраўляецца ў вёску, каб сустрэцца з ім. Там яна дапамагае выратаваць татаву ферму ад прагнага бізнэсмэна, знаходзіць свайго першага сапраўднага сябра і разумее, што зоркай можна стаць не толькі ў музыцы, але і ў звычайным жыцці.

 

 

Квіткі на паказы анімацыйных фільмаў з праграмы «Ззя-kids», а таксама на ўсе іншыя фільмы праграмы «Паўночнага ззяння-2019», можна набыць на bycard.by

Арганізатар: Офіс Савета Міністраў Паўночных краін у Літве (norden.lt).

 

Суарганізатары: Пасольства Наврегіі ў Кіеве, Дацкі Інстытут культуры ў Літве, Латвіі і Эстоніі, тэлеканал «Настоящее время», УП Кінавідэапракат Мінгарвыканкама - «КиноМинска», кампанія Volia Films.

 

Генеральныя партнёры: Офіс Пасольства Фінляндыі ў Беларусі, Пасольства Каралеўства Швецыя ў Беларусі, Пасольства Эстоніі ў Беларусі, Пасольства Літвы ў Беларусі, Пасольства Латвіі ў Беларусі, Ісландскі цэнтр кіно, Фінскі фонд кіно, Эстонскі інстытут кіно, Нарвежскі інстытут кіно, Шведскі інстытут кіно, Дацкі інстытут кіно, Літоўскі цэнтр кіно, Нацыянальны кінацэнтр Латвіі, B2BDOC - Baltic to Black Sea Documentary Network.

 

Партнёры: гатэль Double Tree by Hilton Minsk, афіцыйны дыстрыбутар Ford у Беларусі, служба таксі «Пятніца», арт-суполка «Sinie Gory», рэнтал-хаўз FirstRental, бар Svobody 4, кавярня «Зерно», Moonlightroom.by, DataHata.by, Blockbuster.by.

 

Інфармацыйныя партнёры: afisha.tut.by, citydog.by, 34mag.net, ByCard.by, Belarus3, Belarus24, The Village, Радыё “Мінская Хваля”

 

Share on Facebook
Share on Twitter
Please reload