Размова з зоркай | Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўно
19 красавіка, 14:00 – 16:00

Ember, гатэль Double Tree by Hilton Minsk  | пр-т Пераможцаў 9

Эрленд Лу

Пісьменнік, кінакрытык Нарвегія

«Найлепшая краіна ў свеце. Эрленд Лу і беларускія пісьменнікі і фільммэйкеры размаўляюць пра культуру ў Скандынавіі і Беларусі»

Сучасны нарвежскі празаік, кiнакрытык, сцэнарыст. Скончыў Дацкую кінаакадэмію, працуе культурным і кінааглядальнікам у штодзённай нарвежскай газеце Adresseavisen. 
Да гэтага працаваў школьным настаўнікам, перакладчыкам і санітарам у лякарні для псіхічна хворых, здымаў відэакліпы, кароткаметражныя фільмы.
Жыве ў Осла і працуе пісьменнікам, кінасцэнарыстам і перакладчыкам. 
Дэбютным раманам Эрленда Лу, які прынёс яму вядомасць, быў «Ва ўладзе жанчыны», у якім Лу апісаў неўзаемнае каханне маладога нарвежца. Фільм быў экранізаваны нарвежскім рэжысёрам Петэрам Несам у 2007 г. і быў вельмі пасьпяховым ў нарвежскіх кінатэатрах. У фільмаграфіі Лу таксама сцэнарый да фільма «Поўнач» (рэж. Рэнэ Дунстад Ланглу). Адной з самых вядомых дзіцячых кніг Лу з’яўляецца «Курт, куды ты ідзеш?», за яе пісьменнік атрымаў шэраг узнагарод, як і за іншыя свае кнігі. Раман «Найлепшая краіна ў свеце» - пра Фінляндыю, адзін з найпапулярнейшых сярод кніг Эрленда Лу. 
Самая знакамітая кніга Эрленда Лу «Наіўна. Супер» перакладзеная ўжо больш чым на 20 моваў свету.


Размова адбудзецца на ангельскай мове з паслядоўным перакладам на беларускую (пры неабходнасці).

Уваход: па запрашэннях. Колькасць месцаў абмежаваная.

  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка