Скажы мне
30 ЛІСТАПАДА
З 00:00 ДА 23:59
МІЖНАРОДНАЯ ПРАГРАМА
Рэж. Марта Пулк | Эстонія, Іарданія | 2021 | 75 хв. | Дакументальны
ONLINE
Яшчэ тры гады таму ніхто не мог уявіць, што нам давядзецца ізалявацца ў сваіх кватэрах. Што вуліцы мегаполісаў раптоўна апусцеюць, а паліцыя будзе хадзіць па іх і заклікаць заставацца дома. Што стасункі, якія здаваліся трывалымі, разваляцца з-за банальнай неабходнасці знаходзіцца разам 24/7. Што наша прафесійнае жыццё назаўжды зменіцца ці зусім сатрэцца. Некалькі месяцаў нас турбавала адно і тое ж — але ва ўсіх былі розныя думкі і перажыванні з гэтай нагоды. Падзяліцца імі далі магчымасць кінематаграфісты з 15 краін свету, якія пазнаёміліся на майстар-класе Вернэра Херцага ў перуанскіх джунглях: яны адкрылі лінію падтрымкі, куды хто заўгодна мог патэлефанаваць і расказаць аб тым, што адчувае, седзячы ў добраахвотнай турме. Эмацыйна-філасофскі паток свядомасці незнаёмцаў ілюструецца трывожна-паэтычнымі кадрамі гарадоў, якія пустуюць.
Мова арыгіналу: англійская, іспанская, арабская, французская, албанская, эстонская, кітайская, нямецкая
Субцітры: беларускія | англійскія
Дваццаць два кінематаграфісты з усяго свету пад кіраўніцтвам эстонкі Марты Пулк візуалізуюць перажыванні людзей, зачыненых дома ў першую хвалю COVID-19
ГЛЯДЗЕЦЬ
ТРЭЙЛЕР
ГЛЯДЗЕЦЬ
ТРЭЙЛЕР
НАШЫ ПАРТНЁРЫ