Дзесяць
27 ЛІСТАПАДА
З 00:00 ДА 23:59
МІЖНАРОДНАЯ ПРАГРАМА
Рэж. Дзін Дэблуа | Ісландыя | 2022 | 48 хв. | Дакументальны
ONLINE
Фільм-паштоўка з сусвету знакамітага ісландскага фолк-поп-гурта Of Monsters and Men, які рыхтуецца адзначыць дзесяцігоддзе свайго нашумелага дэбютнага альбома My Head Is an Animal. Паколькі юбілейны тур быў адменены з-за пандэміі, музыкі вырашылі пракаціцца па краіне, паспяваць проста для сябе ды запісаць новы EP Tíu («Дзесяць»). 48-хвілінная замалёўка рэжысёра Дзіна ДэБлуа, які ў 2007 годзе зняў фільм-канцэрт іншага культавага ісландскага гурта Sigur Rós, паказвае, як OMAM граюць акустычныя версіі новых і нявыдадзеных песень у жывапісных і памятных месцах: на маяку, на лодцы, у хаце прабабулі вакалісткі Наны Брындзіс Хільмарсдоцір. У перапынках удзельнікі гурта разам гатуюць ежу, смяюцца, настальгуюць і вядуць пяшчотныя лірычныя гутаркі пра музыку, прыроду, белых мядзведзяў і дом.
Мова арыгіналу: англійская, ісландская
Субцітры: беларускія | англійскія
Душэўная тусоўка з гуртом Of Monsters and Men ад трохразовага намінанта на «Оскар» Дзіна ДэБлуа («Як прыручыць цмока»)
ГЛЯДЗЕЦЬ
ТРЭЙЛЕР
ГЛЯДЗЕЦЬ
ТРЭЙЛЕР
НАШЫ ПАРТНЁРЫ