Гігант

16+

Jätten

Рэж. Ёханэс Нюхольм

Рыкард пакутуе адначасова на маральную і фізічную хваробы. У марах ён казачны гігант, які шпацыруе сярод пастаральных пейзажаў, а ў жыцці – аўтыст, заўзяты гулец у петанк з скажоным хваробай тварам. Захапленне гульнёй дае яму кола сяброў, нагоду збягаць з бальніцы, сэнс і азарт жыцця. Аднак усё мяняецца, калі пасля адной з трэніровак ён вымушаны пакінуць каманду. Услед за ім сыходзіць і найлепшы сябра, каб разам скалаціць новую каманду і перамагчы на мясцовым турніры. Фільм  Ёханэса Нюхольма – пра дзве супрацьлеглыя сілы ў нашым жыцці – патрэбу ў соцыуме і патрэбу прыватнай прасторы. «Гігант» – гэта фільм-хіт, які прайшоў на кінафестывалях ад Таронта да Рэйк'явіка, атрымаў мноства ўзнагарод у тым ліку прыз у Сан-Себасцьяне ад журы пад узначаленнем Біле Аўгуста.

Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

Жанр

Драма

Год

2016

Краіна

Швецыя, Данія

Час

86 хв.

  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка