Сляпы, які не хацеў глядзець «Тытанік»
26 ЛІСТАПАДА
З 00:00 ДА 23:59
МІЖНАРОДНАЯ ПРАГРАМА
Рэж. Тээму Нікі | Фінляндыя | 2021 | 82 хв. | Ігравы
ONLINE
Яка — кінаман. Ён любіць раннія фільмы Джона Карпентэра, называе свае ногі Рокі і Рэмба і ненавідзіць «Тытанік», хоць ні разу яго не глядзеў. А яшчэ Яка — невідушчы і паралізаваны ніжэй за пояс з-за безуважлівага склерозу. Яго доўгія і самотныя дні ўпрыгожваюць напамінкі прыняць лекі ад галасавога памочніка, няёмкія званкі бацькі і бясконцыя тэлефонныя размовы з хворай на рак Сірпай. Яка пазнаёміўся з ёй у інтэрнэце і ні разу не сустракаўся ў рэальным жыцці. Калі хвароба Сірпы раптам абвастраецца, хлопец вырашаецца адправіцца ў трохгадзіннае адзіночнае падарожжа, каб наведаць яе і нарэшце паглядзець разам «Тытанік». Дарога да іншага горада — поўная перашкод для сляпога чалавека на вазку, але Яка ўсяго толькі патрэбна дапамога пяці сустрэчных чалавек. Што можа пайсці не так?
Мова арыгіналу: фінская
Субцітры: беларускія | англійскія
Пацешны і напружаны фільм-адысея, які перадае сэнсарны досвед невідушчага чалавека. У галоўнай ролі — сляпы і часткова паралізаваны акцёр-музыка Петры Пайкаляйнен
ГЛЯДЗЕЦЬ
ТРЭЙЛЕР
ГЛЯДЗЕЦЬ
ТРЭЙЛЕР
НАШЫ ПАРТНЁРЫ