ЯК ДОМА (LIVE)

Незалежнае беларускае кіно: дзе мы, хто мы, куды мы ідзём?

Беларускае незалежнае кіно перажывае дзіўныя часы, калі рэжысёры раз'ехаліся па ўсім свеце, але не могуць вярнуцца і здымаць фільмы ў сваёй роднай краіне. Як выглядае кінапрацэс у выгнанні? Падчас анлайн-дыскусіі аўтары стужак, што ўвайшлі ў беларускую праграму “Паўночнага ззяння”, распавядуць, дзе цяпер яны пачуваюцца як дома і ці ўдаецца ім знаходзіць сілы ды магчымасці, каб здымаць кіно, салідарызавацца з калегамі і не губляць сувязь з гледачом. Мадэраваць размову будуць дырэктарка "Паўночнага ззяння" Воля Чайкоўская і культуролаг Максім Жбанкоў.

Мова івента: беларуская, руская

Глядзіце падзею:
YouTube