Northern Lights Documentary Hub – гэта адукацыйнае мерапрыемства ў рамках фестываля кіно «Паўночнае ззянне», які штогод праходзіць у красавіку ў Мінску і Віцебску. Адукацыйныя мерапрыемствы будуць ладзіцца ў рамках фэсту на працягу года.
У пятніцу 28 кастрычніка з 10:00 да 18:00 спікеры распавядуць пра асаблівасці працы над дакументальным праектам, правілы прэзентацыі дакументальнага праекту патэнцыйным інвестарам, раскажуць пра гісторыю поспеху намінаванага сёлета на «Оскар» дакументальнага фільма «Украінскія шэрыфы», на пальцах патлумачаць, як заключаць дамовы аб капардзюсіраванні і што рабіць з аўтарскімі правамі.
Субота 29 кастрычніка з 10:00 да 16:30 цалкам прысвечаная практыцы. Кансультанты індывідуальна будуць працаваць з наведвальнікамі варкшопу, слухаць і паляпшаць пітчы, даваць кансультацыі па кожным прадстаўленым праекце,ацэньваць маркетынгавы патэнцыял праектаў.