УСЁ ДОБРА. Я СПЛЮ

З пункту гледжання звычайнага даносчыка: неабыякавыя грамадзяне раскрываюць матывы сваіх таемных дзеянняў у дакументальным фільме пра цемру чужых душ

Пасля падзей 2020 года «неабыякавыя» грамадзяне пачалі паведамляць у міліцыю пра выпадковых незнаёмцаў, сваіх калег, сяброў і нават сваякоў — тых, хто ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, або тых, хто проста публічна выказваў сваё меркаванне.
Што падштурхнула гэтых людзей да такіх званкоў? Хто гэтыя людзі? Як яны жывуць сёння? Пра гэта пойдзе гаворка ў дакументальным фільме «Усё добра. Я сплю».

Мова арыгіналу: руская
Субцітры: англійскія