Беларусь у дакументальных апавяданнях (Закрыты івэнт па запрашэннях)
€
€
Пітчынг кінапраектаў з тэлеканалам "Настоящее время"
Кінафестываль «Паўночнае Ззянне» супольна з тэлеканалам «Настоящее время» ладзіць пітчынг беларускіх кінапраектаў. Да разгляду прымаюцца эмацыйныя гісторыі пра жыццё людзей у Беларусі, распрацаваныя на любым узроўні: ад ідэі да гатовага матэрыялу. У межах пітчынгу беларускія рэжысёры змогуць прэзентаваць свае праекты і атрымаць кансультацыю прафесіяналаў. Найлепшыя гісторыі будуць рэалізаваныя на тэлеканале «Настоящее время».