ШАЛЁНЫ ГАЙД ПА СУЧАСНЫМ МАСТАЦТВЕ (У ЗАПІСЕ)

Гутарка з братамі Лаўрысам і Райцісам Абеле

Фільм «Неспакойныя розумы» — гэта нервовая вандроўка ў багемнае жыццё мастакоў, заснаваная на рэальных падзеях, імправізацыі ды сцёбе. Героі сутыкаюцца з праблемамі пошуку сэнсаў, балансавання на мяжы творчасці і вар’яцтва, свабоды і залежнасці ад спонсараў. Як адлюстраваная ў фільме латвійская арт-сцэна і ці блізкі гэты кантэкст беларусам? Пра мастацтва і эксперыменты над свядомасцю з братамі Райцісам ды Лаўрысам Абеле пагаворыць куратарка Ганна Карпенка.

Мова івента: англійская з беларускімі субцітрамі

Глядзіце падзею:
YouTube