Беларусы ў цicках Бацькаўшчыны: нашумелы дакументальны фільм пра згубны ўплыў савецкіх казарменных законаў на грамадзянскае жыццё Беларусі
З дапамогай асабістага і прафесійнага пункту гледжання рэжысёр Аляксандр Міхалковіч і рэжысёрка і журналістка Ганна Бадзяка падкрэсліваюць прычыны і наступствы шматгадовай «традыцыі» жорсткага цкавання, катаванняў і забойстваў як інструменту кантролю над беларускімі прызыўнікамі. Калі юны Мікіта адпраўляецца на абавязковую вайсковую службу ў 2020 годзе, ён сутыкаецца з традыцыйнай для постсавецкай Беларусі і смяротна небяспечнай з’явай: дзедаўшчынай. Гвалтоўная практыка, якая, як лічыцца, мусіць «рабіць з хлопчыкаў мужчын», а насамрэч з’яўляецца траўмай многіх пакаленняў, глыбока пранікла ў культуру і ідэнтычнасць краіны. Святлана жыве ў гэтай траўматычнай рэальнасці штодня – яе сына, ахвяру дзедаўшчыны, знайшлі павешаным на вайсковай базе два гады таму, і асобы яго забойцаў дагэтуль прыхоўваюцца. У краіне, дзе сыны – расходны матэрыял, а злачынствы сыходзяць з рук, маці становяцца сілай, якая нястомна намагаецца змяніць статус-кво. Гісторыі Мікіты і Святланы таксама з’яўляюцца рамкай для паказу гнеўных вулічных пратэстаў супраць дзяржаўнага гвалту, карані якога – у той самай дзедаўшчыне, якой урад карыстаецца як інструментам страху для кантролю насельніцтва. Бадзяка і Міхалковіч паказваюць неспакой сучаснай Беларусі праз непасрэдны досвед маці і навабранцаў, які пераплятаецца з жывымі галасамі іх папярэднікаў, узятымі з лістоў дадому.
Мова арыгіналу: руская, беларуская Субцітры: англійскія