Як Дома | сумесна з Талінскім кінафестывалем "Цёмныя ночы"

Выклікі эміграцыі і будаванне кінасупольнасці ў выгнанні

Сумесная панэльная дыскусія, арганізаваная кінафестывалем «Паўночнае ззянне» і Талінскім кінафестывалем «Цёмныя ночы». Пасля рэвалюцыі 2020 года і жорсткіх рэпрэсій у Беларусі тысячы людзей былі вымушаныя пакінуць свае дамы і пачаць жыццё нанова. Цяпер незалежныя беларускія кінематаграфісты жывуць па ўсім свеце, але не могуць вярнуцца на радзіму і здымаць у сваёй краіне. Рызыка трапіць у турму і падвергнуцца катаванням занадта вялікая. Кінаіндустрыя ў сучаснай Беларусі практычна не змянілася з моманту распаду Савецкага Саюза. З таго часу незалежнае кіно ледзь выжывала за кошт міжнародных фондаў. У 2020 годзе надзея на развіццё і змены адсунулася яшчэ далей, і цяпер незалежнаму беларускаму кінематографу трэба знайсці спосабы выжыць і ўмацавацца ў выгнанні. Як салідарызаваць супольнасць у выгнанні і знайсці рэсурсы і механізмы, каб рухацца далей у жыцці і кіно? Вывучаем на прыкладзе беларускага, эстонскага і міжнароднага досведу.

Мова івента: беларуская, руская