НА МЯЖЫ ДЭМАКРАТЫI

МЯЖА ДЭМАКРАТЫІ ўзнімае гарачае пытанне таго, як фільммейкеры могуць рабіць сваю справу ў свеце войнаў, вымушанай міграцыі, (дэ)каланізацыі і цэнзуры. Дыскусія з удзелам рэжысёраў з зон баявых дзеянняў і палітызаваных эка-актывістаў разгорнецца вакол прафесійных і асабістых выклікаў, з якімі тыя сутыкаюцца, распавядаючы гісторыі, якія не адпавядаюць уладным наратывам і адлюстроўваюць іх жыццёвыя досведы. Удзельнікі раскажуць пра тое, як даюць рады з выгнаннем, змагаюцца з цэнзурай і ўжываюць кіно як форму актывізму і захавання культуры. Дзякуючы поглядам з розных рэгіёнаў і канфліктаў, размова падкрэсліць ролю кіно ў загойванні гістарычных і палітычных траўм, а таксама адказнасць фільммейкераў працягваць сваю працу нягледзячы на шматлікія перашкоды. Персанальны досвед удзельнікаў пацвердзіць, што кіно можа быць голасам тых, каму не даюць выказацца, і моцным інструментам змен ва ўсё больш варожым свеце.

Панэльная дыскусія арганізаваная сумесна з Талінскім кінафестывалем Black Nights.

Мова: англійская