Дыскусія з нагоды фільмаў "У люстэрку" ды "Касатка"
Пандэмія змяніла кінаіндустрыю: здымкі ставіліся на паўзу, кінатэатры зачыняліся на доўгі час, а фестывалі адмяняліся або (як Паўночнае Ззянне!) пераходзілі ў анлайн. А ці адбілася новая рэчаіснасць на сюжэтах фільмаў? Ці будуць героі сучаснага кіно насіць маскі, рабіць прышчэпкі і вытрымліваць сацыяльную дыстанцыю? Пра гэта кінакрытык Антон Сідарэнка пагаворыць са стваральніцамі фільмаў, прысвечаных адзіноце ў самаізаляцыі: Лайлай Пакальніня, рэжысёркай стужкі «У люстэрку», якая паказвае вобраз чалавека ў сэлфі-здымках, і Сафі Палаж, прадзюсаркай фільму "Касатка".
Мова iвента: англійская з паслядоўным перакладам на беларускую