Візуальныя мастацтвы ў брэндынгу нацый. Кейс Скандынавіі
€
€
Якую ролю крэатыўны бізнэс адыгрывае ў нацыянальным брэндынгу? Ці могуць візуальныя мастацтвы (кіно і дызайн) сфарміраваць міжнародны імідж цэлага рэгіёну? У лекцыі, заснаванай на ўласным даследаванні, магістр крэатыўных і медыя індустрый Уорыкскага ўніверсітэту (Вялікабрытанія) Дар’я Яфімава распавядзе пра тое, якім чынам у сярэдзіне 20-га стагоддзя ў скандынаўскага мадэрна атрымалася стаць стылем цэлага пакалення па абодвух баках Атлантыкі, і чаму гэта важна для Беларусі.