Што такое відэа ў сучасным свеце? Гэта любімыя фільмы, якія прымушаюць плакаць і смяяцца, інструмент прапаганды, спосаб трансляцыі ўласнага вобраза, смеццевы кантэнт або мастацтва? Адказы на гэтыя пытанні шукаюць рэжысёры стужкі «І сказаў кароль: што за цуд-машына!» Аксель Даніэльсан і Максімільен Ван Эртрык. Яны сустрэнуцца анлайн з беларускай відэаартысткай і кліпмейкеркай Каралінай Паляковай і распавядуць, як ствараўся фільм, цалкам заснаваны на архіўных кадрах, і колькі вірусных відэа давялося перагледзець аўтарам у працэсе.
Мова iвента: англійская з паслядоўным перакладам на беларускую