Карл, пажылы мужчына, які толькі што страціў жонку, стаіць у моргу перад закрытай труной і не можа набрацца смеласці зірнуць на памерлае цела каханай. Замест гэтага ён спрабуе паправіць лямпу, а затым у роспачы ўцякае ў прыбіральню, дзе сустракае дзіўнага незнаёмца, які кажа, што таксама хавае жонку, і просіць яго падтрымаць. Далей гэтым дваім трэба будзе перажыць унікальныя, складаныя і няёмкія выпрабаванні.
Мова арыгіналу: дацкая Субцітры: беларускія | англійскія