ПЕРААДОЛЬВАЮЧЫ АДЛЕГЛАСЦЬ: АД ВЫГНАННЯ ДА СТВАРЭННЯ БЕЛАРУСКАЙ НЕЗАЛЕЖНАЙ КІНААКАДЭМІІ

Мінуў год з леташняй супольнай дыскусіі «Паўночнага ззяння» і PÖFF пра беларускую незалежную кінаіндустрыю. Нягледзячы на тое, што беларускія фільммейкеры засяроджваюцца на пераадоленні пачуцця беспрытульнасці і траўмы, выкліканай палітычнымі рэпрэсіямі ў Беларусі і вайной ва Украіне, яны застаюцца ўстойлівымі і прадуктыўнымі. Яны актыўна шукалі рашэнні, як выжыць у новых абставінах, даследуючы розны досвед еўрапейскай і сусветнай кінаіндустрыі, каб прыдумаць нешта інавацыйнае і даўгавечнае. Падчас гэтай панэлі беларускія фільммейкеры, прадстаўнікі кінафестываляў, сузаснавальнікі Беларускай незалежнай кінаакадэміі ды іншыя прафесіяналы кіно раскажуць пра тое, як быць пачутымі і ўбачанымі ў эміграцыі, што кампанія людзей можа зрабіць для цэлай індустрыі і які існуе здаровы шлях інтэграцыі для беларускіх кінематаграфістаў, каб захаваць сваю ідэнтычнасць, але быць адкрытымі і заўважнымі ў свеце.

Арганізатары PÖFF і кінафестываль «Паўночнае ззянне».
Мадэратар: Давідэ Абатэшані, Cineuropa

Мова iвента: англійская