Неспакойныя розумы
22 ЛІСТАПАДА
З 00:00 ДА 23:59
МІЖНАРОДНАЯ ПРАГРАМА
Рэж. Райціс Абеле, Лаўрыс Абеле | Латвія | 2021 | 108 хв. | Ігравы
ONLINE
Дэбютная поўнаметражная стужка Райціса, Лаўрыса (рэжысёры) і Марціса (аператар) Абеле заснаваная на рэальных сітуацыях з жыцця іх сябра дзяцінства, музыкі з біпалярным расстройствам. Галоўныя героі — браты Роберт і Марцін, сучасныя мастакі. Праз месяц у іх павінна быць новая выстава пры падтрымцы ўплывовага галерыста, але хлопцы, здаецца, не маюць уяўлення, пра што яна будзе. Каб напоўніцца натхненнем, Марцін на дзесяць дзён замыкаецца ўнутры абсалютна пустога чорнага куба. Пасля гэтага жыццё братоў ператворыцца ў сюррэалістычны і змрочны, але ў той жа час смешны трып, які складаецца з наркотыкаў, сэксу, п'яных боек і арт-тролінгу. Рэжысёры здымалі «Неспакойныя розумы» без скончанага сцэнара, а таксама запрасілі паўдзельнічаць у стварэнні фільма рэальных перформанс-артыстаў з Латвіі.
Мова арыгіналу: латвійская
Субцітры: беларускія | англійскія
Трыа братоў Абеле даследуе тонкую грань паміж творчым геніем і ментальным разладам. Турбулентны паўімправізацыйны фільм-перформанс у духу Гаспара Ноэ
ГЛЯДЗЕЦЬ
ТРЭЙЛЕР
ГЛЯДЗЕЦЬ
ТРЭЙЛЕР
НАШЫ ПАРТНЁРЫ