Цуму: куды вядуць мары?
27 ЛІСТАПАДА
З 00:00 ДА 23:59
МІЖНАРОДНАЯ ПРАГРАМА
Рэж. Каспер Кірцнер | Данія, Швецыя | 2022 | 80 хв. | Дакументальны
ONLINE
Усходнегрэнландскі пасёлак Тасіілак — гэта не проста забыты богам край Зямлі, жыхары якога ловяць рыбу і з'язджаюць з глузду ад нуды. Усё нашмат горш. Па статыстыцы, 20% маладых людзей у гэтым месцы скончылі жыццё самагубствам, а 50% — пацярпелі ад сэксуальнага гвалту. Праблемы з алкаголем настолькі сур'ёзныя, што ў 2021 годзе з-за хвалі злачынстваў мясцовыя ўлады на пэўны час забаранілі яго ўжыванне. У такім становішчы растуць амбіцыйныя зумеры Ларс, Томас і Айна. Сябры арганізоўваюць тэатральны гурток, разбіраюцца з уласнай гендарнай ідэнтычнасцю і разрываюцца паміж паступленнем у школу ў Нуку (куды дабрацца можна толькі на верталёце) і імкненнем застацца ды рабіць Тасіілак лепшым. «Мы — апошняя надзея гэтага месца», — заяўляе Айна. Рэжысёр Каспер Кірцнер робіць сваіх герояў паўнавартаснымі суаўтарамі: большая частка фільма складаецца з запісаў з іх смартфонаў — энергічных, наіўных, трагічных, але заўсёды вельмі шчырых.
Мова арыгіналу: усходне-грэнландская
Субцітры: беларускія | англійскія
Дакументальны калаж пра мары і надзеі зумераў з дэпрэсіўнай правінцыі Грэнландыі
ГЛЯДЗЕЦЬ
ТРЭЙЛЕР
ГЛЯДЗЕЦЬ
ТРЭЙЛЕР
НАШЫ ПАРТНЁРЫ