Уку
25 ЛІСТАПАДА
З 00:00 ДА 23:59
МІЖНАРОДНАЯ ПРАГРАМА
Рэж. Івар Мурд | Эстонія | 2021 | 83 хв. | Дакументальны
ONLINE
Музыку-эксперыментатара і прадзюсара Уку Куута складана назваць вядомым за межамі Эстоніі і вузкіх колаў музычных энтузіястаў Еўропы і Амерыкі. Аднак сярод прыхільнікаў ён лічыцца феноменам — як у творчасці, так і ўва ўласным жыцці. Савецкая джазавая дзіва Мар'ю Куут нарадзіла сына ў 17 гадоў і назвала яго гукам, які ён увесь час выдаваў у першыя дні жыцця, — «уку». Поўны прыгод жыццёвы шлях прывёў усмешлівага хлопчыка і яго летуценную маму ў Сочы 70-х, дзе яны па-сапраўднаму зблізіліся, а Уку ўпершыню зацікавіўся музыкай. Потым быў Стакгольм 80-х і першы электра-поп-гурт і Лос-Анджэлес 90-х — там гэтыя двое гралі і прадзюсавалі музыку ў жанры поп-фанк і электра-джаз. Пасля развалу СССР Уку і Мар'ю вярнуліся ў Эстонію, прынёсшы ў культурны свет краіны заходнія павевы. Дакументальны баёпік Івара Мурда стылізуе авантурную і кранальную гісторыю Куута пад сямейную хроніку, агучаную тэлефоннымі размовамі сяброў, блізкіх, фанатаў і крытыкаў.
Мова арыгіналу: эстонская, англiйская
Субцітры: беларускія | англійскія
Калі «мамчын сынок» гучыць стылёва: хроніка жыцця і прыгод андэграўнднага музыкі Уку Куута і яго маці і творчай партнёркі Мар'ю Куут
ГЛЯДЗЕЦЬ
ТРЭЙЛЕР
ГЛЯДЗЕЦЬ
ТРЭЙЛЕР
НАШЫ ПАРТНЁРЫ