Вось табе і вакацыі! | Фестываль кіно Паўночных і Балтыйс
  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка
13 ТРАЎНЯ, 20:30

Кінатэатр «Мір» | вул. Казлова 4А
 

Дыскусія «Вось табе і вакацыі!»:
як не трапіць у сітуацыю сузалежных і гвалтоўных адносінаў і распазнаць іх

Дацкі гульнявы фільм «Вакацыі» рэжысёркі Ізабэлы Эклёф распавядае пра маладую сэксуальную дзяўчыну, якая апынулася ў гвалтоўных стасунках з багатым мужчынам-наркабаронам. Па-майстэрску напісаны сцэнарый (дарэчы, Ізабэла таксама су-сцэнарыстка шведскай стужкі «Border», рэж. Алі Абасі, што атрымала галоўную ўзнагароду ў конкурсе Un Cretain Regrad у Канах-2018) закранае тэмы ролі і становішча ахвяры, матываў гвалту, таго, як і чаму гвалт адбываецца і кім падтрымліваецца. Сусветная прэм’ера фільма адбылася на кінафестывалі Sundance і выклікала шмат дыскусій ў Швецыі і Даніі.


На дыскусіі пасля фільма ў Мінску Ізабэла распавядзе пра тое, што натхніла яе на такое радыкальнае кінавыказванне і што стала падмуркам для сцэнарыя на складаную тэму.

 

А разабрацца ў тым, як выявіць гвалт на ранняй стадыі, адкуль бярэцца схільнасць да сузалежнасці, і як не патрапіць у сітуацыю, якая апісаная ў фільме, дапамогуць запрошаныя госьці і эксперткі:

Алеся Будрык, псіхолаг, гештальт-тэрапеўтка


Кацярына Зыкава, экзістэнцыяльны псіхолаг

 

Дар’я Царык, актывістка, менеджарка праектаў ГА «Радаслава»

Мадэратарка: Воля Чайкоўская

Дыскусія адбудзецца пасля паказу фільма «Вакацыі» па квітку на паказ.