Мой родны кут: свабодна-асацыятыўнае падарожжа ў цягніку часу па залімітавай тэрыторыі радзімы-душы.
Куды імчыць гэты цягнік? Пасажыры, прыспаныя рытмам колаў, знаёмымі радкамі пра родны кут і народнымі спевамі. Ці магчыма змяніць напрамак, перасесці на іншы цягнік, адматаць стужку назад? Дрыготкія адлюстраванні танчаць у дзіўным карагодзе: збожжа, дзяўчына, бусел, косць, праўда і крыўда… Сардэчна запрашаем у Шэры Край.