У студзені 2018-га пабудова аэрапорта ў правінцыяльным Нотр-Дам-дэ-Лан была афіцыйна скасаваная — так скончылася шматгадовая барацьба аднаго з найзнакаміцейшых актывісцкіх кам’юніці Францыі. У 2022 і 2023 фільммейкеры Гіём Каё і Бэн Расэл акунуліся ў жыццё ахоўнай зоны, каб засняць суіснаванне тутэйшых праз пару гадоў пасля той нечаканай перамогі. Выніковы фільм дакументуе трансфармацыю незадавальнення месцічаў у пратэсны эка-рух і яго пік у сакавіку 2023-га: бітву пры Сэт-Салін, калі калектыўнае прамое дзеянне супраць прыватызацыі вады зноў сутыкнулася з жорсткім дзяржаўным гвалтам. Гэта ўнікальны і гіпнатычны партрэт кам'юніці, якое не зводзіцца да гвалтоўных сутычак з дзяржавай: дзякуючы ўважліваму назіранню, рэжысёры задакументавалі вельмі індывідуалісцкі палітычны рух, які заўсёды бачыць перад сабой лепшую будучыню.
Мова арыгіналу: французская, арабская, англійская Субцітры: беларускія | англійскія