Лазневы дзень

Чарговае пагружэнне ў замкнёную інтымнасць традыцыйнай эстонскай саўны ад Ганны Хінтс («Сястрынства лазні па-чорнаму»). Голыя потныя мужчыны рознага ўзросту амаль моўчкі сядзяць поплеч, пакуль памяшканне лазні не ахоплівае пара, а тэмпература няўхільна павышаецца.

Мова арыгіналу: выро, эстонская
Субцітры: беларускія, англійскія